Перайсці да зместу

Крыж Храбрых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенны знак узнагароды «Крыж Храбрых»
Krzyż Walecznych
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Krzyż Walecznych
Краіна  Польшча
Тып Знак узнагароды
Дата заснавання 11 жніўня 1920 года
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць больш 40000
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Адраджэння Польшчы 5-га класа
Малодшая Крыж Заслугі «За адвагу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваенны знак узнагароды «Крыж храбрых» (польск.: Krzyż Walecznych)  — дзяржаўная ўзнагарода Польскай Рэспублікі.

Крыж Храбрых быў заснаваны распараджэннем Савета Абароны Польшчы ад 11 жніўня 1920 года з мэтай узнагароджання асоб, якія праявілі мужнасць і адвагу непасрэдна на полі бою[1] Гэта было зроблена непасрэдна перад варшаўскай бітвай.

У міжваенны перыяд уладамі Польскай Рэспублікі (1918—1939) Крыжам Храбрых былі ўзнагароджаны ўдзельнікі баёў за адраджэнне польскай дзяржавы: легіянеры, члены ПАВ, салдаты савецка-польскай вайны 1919—1921 гадоў, вялікапольскія і сілезскія паўстанцы і іншыя. Выключна гэтай узнагароды таксама былі ганараваны ўсе жывыя на той момант ветэраны студзеньскага паўстання 1863 года. Крыжам Храбрых узнагароджваліся таксама замежнікі, у тым ліку Фердынанд Фош і Анры Філіп Петэн.

У гэты перыяд узнагароджана каля 60.000. Уручэнне Крыжа Храбрых былo завершана 29 мая 1923 г.

1939—1945 (Польскія Узброеныя Сілы на Захадзе, Армія краёва)

[правіць | правіць зыходнік]

Крыж Храбрых быў ізноў заснаваны загадам галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Польшчы генерала Уладзіслава Сікорскага ад 1940 года. У ваенных злучэннях і вайсковых фарміраваннях падначаленых Ураду Польшчы ў выгнанні (у тым ліку Польскія Узброеныя Сілы на Захадзе, Армія Краёва, Армія Андэрса і іншыя) узнагароджана каля 25 000 чалавек.

Крыж Храбрых быў яшчэ раз заснаваны Дэкрэтам Польскага Камітэта Нацыянальнага Вызвалення ад 22 снежня 1944 года. Гэтым жа Дэкрэтам былі ўнесены некаторыя змены ў Палажэнне пра Крыж Храбрых, яго статут і апісанне.

За заслугі перад Польскай Рэспублікай Крыжам Храбрых узнагароджваліся як польскія грамадзяне, так і замежнікі. Права ўзнагароджанні Крыжам Храбрых належала Галоўнаму Камандаванню Народнай Войска Польскага, якое змагалася супраць фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі СССР.

Першае ўзнагароджанне Крыжам Храбрых падчас Другой сусветнай вайны адбылося ў лістападзе 1943 года. Першымі ўзнагароджанымі сталі 46 салдат і афіцэраў 1-й Польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, якія змагаліся ў складзе Чырвонай Арміі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі СССР і праславіліся у баях пад вёскай Ленінам (Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) 12-13 кастрычніка 1943 года. Узнагароджаным былі ўручаны знакі вайсковага адрознення з датай «1943».

Крыжы першага выпуску ў малой колькасці былі выраблены на Маскоўскім манетным двары і з’яўляліся копіяй даваенных крыжоў са змененай датай на ніжнім плячы. Крыжы вырабляліся з цёмнай бронзы.

Да канца 1989 года зроблена больш за 40 000 узнагароджанняў Крыжам Храбрых.[2]

Крыж Храбрых з’яўляўся ваенным знакам узнагароды, якім узнагароджаюцца ваеннаслужачыя радавога і афіцэрскага складу за выдатныя заслугі пры абароне дзяржавы ў ваенны час. Узнагароджанне Крыжам Храбрых адбываецца за асобныя подзвігі, праяўленыя ва ўмовах баявога становішча і звязаныя з рызыкай для жыцця.

Узнагароджанне Крыжам Храбрых магло адбывацца паўторна за зноў праяўленыя мужнасць і гераічнасць.

Узнагароджаныя Крыжам Храбрых атрымлівалі знак узнагароды і Дыплом да яго. Крыж Храбрых насіўся на левым боку грудзей і размяшчаўся пасля ордэны Адраджэння Польшчы 5-га класа. Крыж Храбрых мае адну ступень.

Пры паўторных узнагароджаннях на планку для паўсядзённага нашэння дадаваліся вітыя ніткі залацістага колеру:

  •  — пры паўторным узнагароджанні
  •  — пры ўзнагароджанні трэцім крыжам
  •  — пры ўзнагароджанні чацвёртым крыжам

Крыж Храбрых мае выгляд роўнабаковага крыжа з расшыранымі і злёгку ўвагнутымі па баках плячамі. Па перыметры плечы крыжа з пярэдняга і адваротнага боку абрамлены борцікам.

На пярэднім боку крыжа надпіс выпуклымі літарамі:

  • на верхнім плячы — «NA»;
  • на левым плячы — «POLU»;
  • на правым плячы — «CHWAŁY»;
  • на ніжнім плячы — «1943».

У цэнтры крыжа — геральдычны шчыт з рэльефнай выявай каранаванага арла, размешчанага на рабрыстай, у выглядзе вертыкальных палосак, падкладцы (у першым варыянце падкладка арла мела 20 палосак, у другім — 25).

На адваротным боку крыжа намаляваны двухбаковавостры меч, размешчаны вертыкальна, накіраваны лязом уверх. Меч пранізвае лаўровы вянок, размешчаны ў цэнтральнай частцы крыжа. Перакладзіна на мячы ў форме «матыля». Выява мяча і вянка рэльефныя. На гарызантальных плячах крыжа надпіс выпуклымі літарамі: «WALE» — на левым плячы і «CZNYM» — на правым.

Зноскі

  1. Internetowy System Aktov Prawnich (польск.)
  2. W czasopiśmie DeAgostini «Ordery i Odznaczenia» nr 3 na s. 7 wymieniona jest liczba 46 tys. w latach 1939—1991
  • Zdzislaw P. Wesolowski, Polish Orders, Medals, Badges and Insignia: Military and Civilian Decorations, 1705—1985, Miami, 1986.