Кольскі заліў
Выгляд
Кольскі заліў | |
---|---|
руск.: Кольский залив | |
69°06′ пн. ш. 33°24′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Баранцава мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Сярэдняя велічыня прыліва | да 4 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ко́льскі залі́ў — заліў Баранцава мора каля паўночнага берага Кольскага паўвострава. Тэрыторыя Расіі.
Даўжыня 57 км, шырыня да 7 км, глыбіні ля ўваходу 200—300 м. Усходні бераг скальны абрывісты, заходні адносна палогі. Упадаюць рэкі Тулома і Кола. Прылівы паўсутачныя велічынёй да 4 м. Зімой замярзае каля берагоў.
На ўсходнім беразе заліва незамярзаючыя парты Мурманск і Севераморск, на заходнім — порт Палярны. У 2005 годзе праз заліў быў адкрыты аўтамабільны мост.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кольскі заліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Тапаграфічныя карты
[правіць | правіць зыходнік]- Тапаграфічныя карты Кольскага заліва маштабу 1 : 100 000
- [1] Мурманск. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці. (руск.)
- Ліст карты R-36-У,Г. (руск.)