Кембрыджская ўніверсітэцкая бібліятэка
Кембрыджская ўніверсітэцкая бібліятэка (англ.: Cambridge University Library) | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | Кембрыдж, |
Заснавана | 1416 |
Філіялы | UK Web Archive[d] |
Код ISIL | GB-UkCU |
Фонд | |
Аб'ём фонду | каля 8 млн. |
Іншая інфармацыя | |
Дырэктар | Джэсіка Гарднер |
Вэб-сайт | lib.cam.ac.uk (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кембрыджская універсітэцкая бібліятэка (англ.: Cambridge University Library) — цэнтралізаваная акадэмічная і даследчая бібліятэка Кембрыджскага ўніверсітэта, якая складаецца з асноўнай бібліятэкі універсітэта і 15 афіляваных бібліятэк.
Кембрыджскі ўніверсітэт валодае 114 бібліятэкамі, найбуйнейшай з якіх з'яўляецца Універсітэцкая бібліятэка, вядомая таксама ўнутры універсітэта як «the UL». Сярод прыблізна 8 мільёнаў адзінак захоўвання ёсць геаграфічныя карты, ноты, рукапісы і малюнкі. У адрозненне ад Бадліянскай бібліятэкі Оксфарда або Брытанскай бібліятэкі многія кнігі з гэтай бібліятэкі даступныя на адкрытых паліцах. З'яўляючыся адным з пяці атрымальнікаў абавязковых асобнікаў, бібліятэка мае права запатрабаваць сабе любую кнігу, выдадзеную ў Вялікабрытаніі і Ірландыі. Штогод яе фонды папаўняюцца на 120 000 кніг, не лічачы дарэнняў. У дадатку да ўніверсітэцкай і афіляваных бібліятэк, кожны факультэт мае сваю ўласную спецыялізаваную бібліятэку памерам ад 30 000 да 150 000 кніг. Напрыклад, бібліятэка гістарычнага факультэта валодае больш чым 100 000 кнігамі. Таксама сваю бібліятэку мае кожны каледж , часткова ў мэтах падрыхтоўкі студэнтаў, часткова як сховішча старажытных кніг і рукапісаў. Так, Бібліятэка імя Рэна Трыніці-каледжа валодае больш чым 200 000 кнігамі, выдадзенымі раней 1800 года, а Бібліятэка Каледжа Цела Хрыстова з'яўляецца адным з найбуйнейшых сховішчаў сярэднявечных рукапісаў. Агульная колькасць кніг ва ўніверсітэце — каля 15 мільёнаў.
Бібліятэка размяшчалася ў Олд скулз побач з будынкам Сената , пакуль там хапала месца. Новы будынак пабудаваны ва ўсходняй частцы цэнтра Кембрыджа.
Бібліятэка адкрыта для ўсіх членаў універсітэта. У чэрвені 2010 года ўніверсітэт атрымаў ахвяраванне ў памеры £1 500 000 для правядзення лічбавання часткі калекцый і прадастаўлення да яе свабоднага доступу праз сайт Кембрыджская лічбавая бібліятэка .
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Cambridge University Library . Праверана 8 снежня 2013.