Каімбра
| ||||||||||||||||||||||
Каі́мбра[3] (парт.: Coimbra; [kuˈĩbɾɐ]) — горад у Партугаліі, на рацэ Мандэгу, цэнтр аднайменнай акругі і муніцыпалітэта, цэнтр гістарычнай правінцыі Бейра-Літарал.
Горад разам з наваколлем складае агламерацыю Вялікая Каімбра. Колькасць насельніцтва — 101,1 тыс. жыхароў (горад), 101,1 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт), 430 тыс.жыхароў (гарадская агламерацыя). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны Цэнтральны рэгіён і субрэгіён Байшы-Мандэгу. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Бейра-Літарал.
Каімбра з’яўляецца першай сталіцай Партугаліі. Зараз вядомы ў асноўным дзякуючы свайму ўніверсітэту, аднаму з самых старых універсітэтаў Еўропы, багатым традыцыям і культурнай спадчыне. Да 1/3 жыхароў горада маюць дачыненне да ўніверсітэту (выкладчыкі, студэнты, абслуговаючы персанал).
У Каімбры ў манастыры Св. Крыжа пахавана першая каралева Партугаліі Мафальда Савойская.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Барселона, Венесуэла
- Бейра, Мазамбік
- Гале, Германія (1975)
- Дылі, Усходні Тымор
- Кембрыдж, ЗША
- Курытыба, Бразілія
- Макаа, Кітай
- Міндэлу, Каба-Вердэ
- Падуя, Італія (1998)[4]
- Пуацье, Францыя
- Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія[5]
- Саламанка, Іспанія
- Сан-Паўлу, Бразілія (1996)[6][7]
- Санта-Клара, ЗША
- Сантус, Бразілія
- Сант’яга-дэ-Кампастэла, Іспанія
- Сарагоса, Іспанія
- Фес, Марока (4 ліпеня 1988)[8]
- Экс-ан-Праванс, Францыя
- Эш-сюр-Альзет, Люксембург
- Яраслаўль, Расія
== Вядомыя ўраджэнцы і жыхары ==.
- Педру Пасуш Каэлью (нар. 1964) — прэм’ер-міністр Партугаліі.
- Франсішку ды Са ды Міранда (1491—1558) — партугальскі паэт і камедыёграф эпохі Адраджэння.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.ine.pt/xportal/xmain?xpid=INE&xpgid=ine_indicadores&indOcorrCod=0008350&selTab=tab0 — National Institute of Statistics. Праверана 19 верасня 2018.
- ↑ а б http://mapas.ine.pt/download/index2011.phtml — National Institute of Statistics. Праверана 19 верасня 2018.
- ↑ БелЭн 1998.
- ↑ http://www.comune.padova.it/informazione/coimbra-portogallo
- ↑ http://mail.camara.rj.gov.br/APL/Legislativos/contlei.nsf/50ad008247b8f030032579ea0073d588/3f4147a57ed8aa3483257e8800663664?OpenDocument
- ↑ https://www.cm-coimbra.pt/areas/viver/a-cidade/cidades-geminadas/sao-paulo-brasil
- ↑ http://legislacao.prefeitura.sp.gov.br/leis/lei-14471-de-10-de-julho-de-2007
- ↑ https://www.collectivites-territoriales.gov.ma/sites/default/files/pnct/2020-12/CL%20en%20chiffres%202004.pdf
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каі́мбра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 438. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Кои́мбра // Т. 12. Кварнер — Конгур. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 392. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Кои́мбра // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 313. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Кои́мбра // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 241. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Коїмбра // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1980. — Т. 5 : Кантата — Кулики. — С. 267. — 566, [2] с., [24] арк. іл. : іл., портр., карти + 1 арк с. (укр.)