Кастэль-дэль-Монтэ (Апулія)
Замак | |
Кастэль-дэль-Монтэ | |
---|---|
італ.: Castel del Monte | |
41°05′05″ пн. ш. 16°16′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі |
Першае згадванне | 1240 |
Дата заснавання | 29 студзеня 1240 |
Вышыня | 26 м |
Матэрыял | мармур і вапняк |
Сайт | casteldelmonte.beniculturali.it (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кастэль-дэль-Монтэ (італ.: Castel del Monte, «Замак на гары») — замак XIII ст., размешчаны на ўзгорку ў Андрыі ў рэгіёне Апулія на паўднёвым усходзе сучаснай Італіі. Пабудаваны ў 1240 годзе імператарам Фрыдрыхам II, на землях атрыманых у спадчыну ад сваёй маці Канстанцыі Сіцылійскай. Замак не мае ні рова, ні ўзвода, і некаторыя навукоўцы лічаць, што ніколі не быў задуманы як абарончае збудаванне[5]. Мае статус аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Таксама выява замка размешчана на італьянскай версіі аднацэнтавай манеты[6].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Кастэль-дэль-Монтэ размешчаны на невялікім пагорку, паблізу манастыра Санта-Марыя-дэль-Монтэ, на вышыні 540 м[7]. Калі замак быў пабудаваны, рэгіён быў урадлівым з багатымі запасамі вады і пышнай расліннасцю[8].
Будаўніцтва замка згадваецца толькі ў адной тагачаснай крыніцы, дакуменце, датаваным 1240 годам, імператар Святой Рымскай імперыі Фрыдрых II загадаў губернатару Капітанаты завяршыць некаторыя працы ў замку[9]. Замак ніколі не быў скончаны, і няма доказаў, што імператар выкарыстоўваў яго як паляўнічы домік, як звычайна гаворыцца[9]. Пазней ён быў ператвораны ў турму, выкарыстоўваўся як прытулак падчас чумы, і, урэшце, прыйшоў у заняпад. Першапачаткова меў мармуровыя сцены і калоны, але ўсе яны разбураны вандаламі або паўторна выкарыстаны ў канструкцыях побач.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]З-за адносна невялікага памеру замак калісьці лічыўся «паляўнічым домікам», але навукоўцы цяпер лічаць, што ён першапачаткова меў навясную сцяну і быў умацаваннем[10]. Фрыдрых II пабудаваў многія замкі з Апуліі, але геаметрычны дызайн Кастэль-дэль-Монтэ ўнікальны[11]. Збудаванне нагадвае васьмікутную прызму з васьмікутнымі вежамі ў кожным куце. Вежы першапачаткова былі вышэй на пяць метраў за цяперашні іх стан, і, магчыма, уключалі трэці паверх[9]. Абодва паверхі маюць восем пакояў, у цэнтры замка знаходзіцца васьмігранны двор[12]. Кожны з галоўных пакояў мае скляпеністыя столі. У трох з кутніх вежаў ёсць лесвіцы. У замаку два ўваходы, непрыкметны ход і багата ўпрыгожаны галоўны ўваход. Галоўны ўваход імператара мае элементы класічнага дызайну, і, магчыма, узнік пад уплывам цікавасці Фрыдрыха II да грэка-рымскай архітэктуры[5].
Васьмікутны план з’яўляецца незвычайным дызайнам замка. Гісторыкі спрачаюцца аб мэтах будаўніцтва, і была выказана здагадка, што ён быў задуманы як паляўнічы домік[13]. Іншая тэорыя складаецца ў тым, што васьмікутнік з’яўляецца прамежкавым паміж сімвалам квадрата (які прадстаўляе зямлю) і кругам (які прадстаўляе неба). Фрыдрых II, магчыма, быў натхнёны на будоўлю ў гэтай форме або Купалам Скалы ў Іерусаліме, які ён бачыў падчас Шостага крыжовага паходу, або Палацавай капэлай Ахенскага сабора .
Часам выкарыстоўваўся як паляўнічы домік пры Манфрэдзе Сіцылійскім, замак стаў дзяржаўнай турмой пры Карле І Анжуйскім: тут сыноў Манфрэда — Генры, Ацо і Энцо трымалі ў палоне пасля 1266 года, як і іншых прыхільнікаў Гагенштаўфенаў[9]
Сучасная эпоха
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII ст. мармуровыя інтэр’еры замка разрабаваны. Члены дома Бурбонаў узялі мармуровыя калоны і аконныя рамы і паўторна выкарысталі іх у сваім палацы ў Казерце[5]. У замку засталіся рэшткі — фрагменты фігуры рыцара і паўторна выкарыстаны рэльеф рымскіх часоў, у той час як у правінцыйнай галерэі Бары ёсць фрагмент галавы і безгаловы бюст з плашчом, які часам інтэрпрэтуецца як выява Фрыдрыха II[9].
Пасля таго, як замак быў закінуты на працягу значнага перыяду часу, яго ў 1876 года за 25.000 лір набыла італьянская дзяржава, якая пачала працэс аднаўлення ў 1928 годзе [14]
Падчас акупацыі саюзнікамі падчас Другой сусветнай вайны, 15-я армія вайскова-паветраных сіл размясціла тут сакрэтную навігацыйную станцыю.
Цэнтральнае месца для рамана Умберта Эка «Імя ружы» — старая крэпасць, вядомая як «Aedificium», натхнёна Кастэль-дэль-Монтэ[15] [16].
У 1996 годзе Кастэль-дэль-Монтэ быў названы аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як «унікальны шэдэўр сярэднявечнай ваеннай архітэктуры»[17].
Кастэль-дэль-Монтэ намаляваны на рэверсе італьянскага выпуска аднацэнтавай манеты еўра.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Atlante castellano d'Italia
- ↑ catalogo.beniculturali.it — 2014.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.
- ↑ а б в Castex 2008
- ↑ Images of Euro Coins — 1 Cent
- ↑ Castex 2008, p. 20
- ↑ Castex 2008, p. 21
- ↑ а б в г д Hubert, Houben. Castel del Monte . Federiciana. Enciclopedia Italiana. Праверана 19 July 2011.
- ↑ Hindley, Geoffrey (1968), Castles of Europe, Great Buildings of the World, Feltham, Middlesex, England: Paul Hamlyn, p. 149, ISBN 978-0-600-01635-9
- ↑ Castex 2008, p. 21
- ↑ Tuulse 2002
- ↑ Castex 2008
- ↑ http://www.mondimedievali.net/Castelli/Puglia/bat/castel_del_monte.htm
- ↑ Haft & White 1999, p. 154
- ↑ Castel del Monte, in-italia.com, Архівавана з арыгінала 12 чэрвеня 2009, Праверана 9 мая 2019
- ↑ World Heritage Committee, Report of the 20th Session, Merida 1996
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Castex, Jean (2008), Architecture of Italy, ABC-CLIO, ISBN 978-0-313-32086-6
- Haft, Adele J.; White, Robert J. (1999), The Key to "The Name of the Rose", University of Michigan Press, ISBN 0-472-08621-9
- Tuulse, Armin (2002) [1958], Castles of the Western World, Dover Publications, pp. 60–61, ISBN 0-486-42332-8