Карл Хофер
Карл Хофер | |
---|---|
ням.: Karl Hofer | |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1955[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Thilde Hofer[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, ілюстратар, гандляр кнігамі, графік, настаўнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, настаўнік мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм |
Уплыў | Hans Thoma[d] і Леапольд фон Калькройт |
Уплыў на | Otto Julius Fleck[d], Carl Schneiders[d] і Josef Steiner[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Хофер (ням.: Karl Hofer; 11 кастрычніка 1878, Карлсруэ — 3 красавіка 1955, Берлін) — нямецкі мастак, блізкі па стылі да экспрэсіянізму.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў вучыцца жывапісу ў Карлсруэ пад кіраўніцтвам мастака Ханса Тома і пад моцным уздзеяннем твораў Арнольда Бёкліна. У 1903—1908 гадах ён разам з сям’ёй дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы калекцыянера і мецэната Тэадора Рэйнхарда пражываў і працаваў у Рыме, дзе вывучаў законы кампазіцыі на працах Ганса фон Марэ. Тут карціны Карла Хофера набылі асаблівую мяккасць і пластычнасць.
Пасля вяртання на радзіму некаторы час уваходзіў у кола мастакоў вакол Васіля Кандзінскага і гурта «Мост», затым у 1909—1913 гадах (з перапынкамі) жыве ў Парыжы, дзе трапляе пад моцны ўплыў Пабла Пікасо і асабліва Сезана. Пазней захапіўся модным у той час кубізмам, схіляючыся хутчэй да прымітыўнага мастацтва.
У 1910—1911 гадах майстар здзяйсняе паездку ў Індыю, пасля якой у яго карцінах можна прасачыць містычныя тэндэнцыі. У гады Першай сусветнай вайны трапляе ў лагер для інтэрнаваных у Францыі і па абмене ў 1917 годзе адпраўлены ў Швейцарыю. Тут стварае цэлую серыю работ, прысвечаных прыродзе і выдатным відам кантона Тычына (так званыя «Ландшафты Тычына»). У гэтых працах, зрэшты, тэктанічная строгасць кампазіцыі часам пераважае над натуральнасцю выявы прыроды.
У 20-я гады XX стагоддзя мастак жыве ў Берліне і ўваходзіць у кола мастакоў — экспрэсіяністаў, хоць яго працы і адрозніваюцца ад твораў большасці не такімі яркімі, прыглушанымі фарбамі і рамантызаванай тэматыкай. У 1933 годзе з прыходам да ўлады нацыстаў майстар быў аб’яўлены прадстаўніком так званага «дэгенератыўнага мастацтва» і падвяргаўся пераследам. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Карл Хофер узначаліў Берлінскую акадэмію мастацтваў.
Зноскі
- ↑ а б Karl (1878-1955) Hofer
- ↑ а б Karl Hofer — 2006.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118552341 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118552341 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 11 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Карлсруэ
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Далемскіх лясных могілках
- Выпускнікі Дзяржаўнай акадэміі выяўленчага мастацтва Карлсруэ
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Лаўрэаты Берлінскай мастацкай прэміі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі-экспрэсіяністы Германіі