Карл Людвіг Бадэнскі
Карл Людвіг Бадэнскі | |
---|---|
ням.: Karl Ludwig von Baden | |
Нараджэнне |
14 лютага 1755[1] |
Смерць |
16 снежня 1801[1] (46 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Цэрынгены |
Бацька | Карл Фрыдрых Бадэнскі[d] |
Маці | Karoline Luise of Hesse-Darmstadt[d] |
Жонка | Амалія Гесэн-Дармштацкая[d][2] |
Дзеці | Карл (вялікі герцаг Бадэнскі), Лізавета Аляксееўна, Караліна Бадэнская, Фрэдэрыка Бадэнская, Вільгельміна Бадэнская, Марыя Бадэнская (1782—1808), Princess Amalie Christiane of Baden[d] і Karl Friedrich Prinz von Padua[d][3] |
Веравызнанне | лютэранства |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Людвіг Бадэнскі (ням.: Karl Ludwig von Baden; 14 лютага 1755[1], Карлсруэ — 16 снежня 1801[1], Арбуга, лен Вестманланд) — спадчынны прынц Бадэнскі. Бацька расійскай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны, жонкі Аляксандра I, і дзядуля расійскай імператрыцы Марыі Аляксандраўны, жонкі Аляксандра II.
Старэйшы сын маркграфа Карла Фрыдрыха Бадэнскага і яго першай жонкі Караліны Луізы Гесэн-Дармштацкай. Карл Людвіг так і не ўзышоў на бадэнскі трон, памёршы раней за бацьку.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]У 1774 годзе Карл Людвіг ажаніўся са сваёй кузінай Амаліі Гесэн-Дармштацкай (1754—1832), дачкой ландграфа Людвіга IX. Дзеці:
- Амалія (1776—1823);
- Караліна (1776—1841), замужам за каралём Баварыі Максіміліянам I (яго другая жонка);
- Луіза (1779—1826), замужам за расійскім імператарам Аляксандрам I;
- Фрыдэрыка (1781—1826), замужам за каралём Швецыі Густавам IV Адольфам;
- Марыя (1782—1808), замужам за Фрыдрыхам Вільгельмам, герцагам Браўншвайгскім;
- Карл Фрыдрых (1784—1785)
- Карл (1786—1818), вялікі герцаг Бадэна з 1811 па 1818;
- Вільгельміна (1788—1836), замужам за Людвігам II, вялікім герцагам Гесэнскім. Яе дачка стала жонкай расійскага імператара Аляксандра II.
Яго дочкі пабраліся вельмі выгоднымі шлюбамі, і ў гэтым заслуга Карла Людвіга. Ён памёр 16 снежня 1801 года ў Швецыі ў гасцях у дачкі Фрыдэрыкі.
6 жніўня 1801 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Андрэя Першазванага[4].
Зноскі
- ↑ а б в г Lundy D. R. Karl Ludwig Markgraf von Baden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Карабанов П. Ф. Списки замечательных лиц русских / [Доп.: П. В. Долгоруков]. — М.: Унив. тип., 1860. — 112 с. — (Из 1-й кн. «Чтений в О-ве истории и древностей рос. при Моск. ун-те. 1860»)
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1755 годзе
- Нарадзіліся ў Карлсруэ
- Памерлі 16 снежня
- Памерлі ў 1801 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Пахаваныя ў Бадэн-Вюртэмбергу
- Пахаваныя ў Рыдархольмскай царкве
- Цэрынгены
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Асобы
- Спадчыннікі, якія не ўзышлі на прастолы германскіх дзяржаў
- Бадэнскія прынцы