Перайсці да зместу

Карлас Санчэс Марэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Карлас Санчэс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Карлас Альберта Санчэс Морана
Мянушка Скала (La Roca)
Нарадзіўся 6 лютага 1986(1986-02-06)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Калумбія
Рост 182 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аргенціна Сан-Ларэнса
Нумар 3
Маладзёжныя клубы
2003—2005 Уругвай Данубіа
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Уругвай Рывер Плэйт (Мантэвідэа) 40 (1)
2007—2013 Францыя Валансьен 155 (9)
2013—2014 Іспанія Эльчэ 30 (0)
2014—2017 Англія Астан Віла 48 (1)
2016—2017   Італія Фіярэнціна 31 (1)
2017—2018 Італія Фіярэнціна 9 (1)
2018   Іспанія Эспаньёл 14 (0)
2018—2020 Англія Вест Хэм Юнайтэд 13 (0)
2021 Англія Уотфард 9 (0)
2021—2022 Калумбія Санта-Фэ 51 (3)
2023— Аргенціна Сан-Ларэнса 21 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2018 Калумбія Калумбія 88 (0)
Узнагароды і медалі
Кубкі Амерыкі
Бронза ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́рлас Са́нчэс Марэ́на (ісп.: Carlos Sánchez Moreno; нар. 6 лютага 1986, Кібда, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, апорны паўабаронца аргенцінскага клуба «Сан-Ларэнса». Ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі (2007—2018).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся ў футбольнай акадэміі ў горадзе Медэльін, а пазней пераехаў у Мантэвідэа, дзе займаўся ў клубе «Данубіа». У 2005 годзе далучыўся да ўругвайскага клуба «Рывер Плэйт». У ліпені 2007 года падпісаў 5-гадовы кантракт з французскім клубам «Валансьен». 4 жніўня дэбютаваў у Лізе 1 хатнім матчам супраць клуба «Тулуза» (3:1). Улетку 2012 года кантракт Карласа скончыўся і ён пакінуў клуб, аднак пасля доўгіх і безвыніковых перамоў з англійскімі «Вест Бромвіч Альбіён» і «Болтан Уондэрэрс», ён вярнуўся ў «Валансьен», склаўшы новы кантракт з клубам.

16 жніўня 2013 года Санчэс перайшоў у склад клуба «Эльчэ», які на той момант толькі выйшаў у Ла Лігу. Сума трансферу склала 3,7 млн еўра[3]. Дэбютаваў у складзе новага клуба ўжо 29 жніўня ў стартавым матчы чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедада»[4].

Пасля сезона ў Іспаніі 15 жніўня 2014 года Санчэс перайшоў у склад англійскага клуба «Астан Віла»[5]. У жніўні 2016 года, пасля вылету «Астан Вілы» з Прэм’ер-лігі, на правах арэнды стаў іграком «Фіярэнціны»[6]. Улетку 2017 года перайшоў у «Фіярэнціну» на трывалай аснове.

У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Эспаньёлу». У жніўні 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд»[7]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў ліпені 2020 года.

З сакавіка па чэрвень 2021 года выступаў за «Уотфард». У верасні 2021 года далучыўся да калумбійскага клуба «Санта-Фэ», а ў студзені 2023 года перайшоў у аргенцінскі «Сан-Ларэнса».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

9 мая 2007 года дэбютаваў у складзе зборнай Калумбіі ў матчы супраць зборнай Панамы.