Каралінскі жнец
Каралінскі жнец | |
---|---|
Сістэматыка | |
Род | Капсікум |
Паходжанне | |
Краіна паходжання | Паўднёвая Караліна, ЗША |
Селекцыянер | Эд Кары |
Рэзкасць | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Каралінскі жнец» (англ.: Carolina Reaper) — сорт перцу чылі з роду Капсікум. У жніўні 2013 года быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы востры перац у свеце.
Сорт быў выведзены садоўнікам Эдам Кары, уладальнікам кампаніі PuckerButt Pepper (Форт-мілі, Паўднёвая Караліна, ЗША). Пякучасць гэтага віду вагаецца паміж 1,15 млн і 2,2 млн адзінак па шкале пякучасці Сковіла. Сярэдняя велічыня пякучасці складае 1,57 млн ЕШС. Згодна Кнізе рэкордаў Гінеса, быў самым пякучым перцам чылі ў свеце з 2013 па 2023 год, перш чым яго перасягнуў Pepper X, таксама выведзены Кары; папярэдні рэкорд належаў сорту «Trinidad Scorpion Moruga Blend»[1].
Выняты з перцу капсаіцын ўжываюць у медыцынскіх мэтах, ён выкарыстоўваецца таксама для вытворчасці слёзатачывых газаў.
Цікавасць да ўжывання пладоў гэтага гатунку распаўсюджаны сярод смельчакоў, якія з году ў год спрабуюць пабіць рэкорд па хуткасці паглынання дадзенага перцу. Сусветны рэкорд ад 24 красавіка 2016 года належыць амерыканцу Уэйну Алджэніа[2], якому атрымалася з’есці 22 плады (119 г) за 60 секунд.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Софья Демьянец. Самый острый перец . National Geographic. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 5 чэрвеня 2016.
- ↑ Man Smashes Guinness World Record for Most Reaper Peppers Eaten in 60 Seconds (англ.). ABC News (26 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2016. Праверана 27 красавіка 2016.