Каралеўскае хімічнае таварыства
Каралеўскае хімічнае таварыства | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | scientific society[d], прафесійная асацыяцыя[d], выдавецтва, trade union federation[d], некамерцыйная арганізацыя і выдавец свабоднага доступу[d] |
Кіраўнік | Джыліян Рыд[d][4] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1980[1] |
Абарот |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Член у |
|
rsc.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўскае хімічнае таварыства (англ.: Royal Society of Chemistry, RSC) — навуковая супольнасць (прафесійная асацыяцыя) Злучанага Каралеўства, мэтай якой з’яўляецца развіццё хімічнай навукі. Таварыства было створана новым каралеўскім указам у 1980 годзе шляхам зліцця Хімічнага таварыства, Каралеўскага інстытута хіміі, Таварыства Фарадэя і Таварыства аналітычнай хіміі. Таварыству прадпісвалася падвойная роля навуковай супольнасці і прафесійнага аб’яднання. Адразу пасля ўзнікнення Таварыства налічвала 34 000 членаў унутры Злучанага каралеўства і 8 000 за яго межамі.[15]
Штаб-кватэра Таварыства размяшчаецца па адрасе Лондан, Пікадзілі, Бёрлінгтан-хаўс . Яго філіял таксама размешчаны ў Кембрыджы ў Томас Грэхэм Хаўс, названым у гонар Томаса Грэма, першага прэзідэнта Хімічнага таварыства. Там знаходзіцца выдавецтва Каралеўскага хімічнага таварыства. Таварыства таксама мае філіялы ў ЗША ва Універсітэцкім гарадскім навуковым цэнтры ў горадзе Філадэльфія, а таксама ў Кітаі (Пекін і Шанхай) і ў Індыі (Бангалор).[16]
Прэзідэнт таварыства
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт выбіраецца раз на два гады і носіць значок у выглядзе кола са спіцамі, на шасцікутным медальёне ў цэнтры якога знаходзіцца фігура Джозефа Прыстлі, якая выканана эмаллю, пераважна чырвонага і сіняга колеру. Вобад кола залаты, а дванаццаць спіц — з нецьмяных металаў.
Дзеючы прэзідэнт — Джыліян Рыд (2022—2024).
Папярэднімі прэзідэнтамі таварыства былі:
- 1980—1982: сэр Эварт Рэй Герберт Джонс (1911—2002)
- 1982—1984: сэр Джон Іван Джордж Кэдаган (1930—2020)
- 1984—1986: Рычард Освальд Чэндлер Норман (1932—1993)[17]
- 1986—1988: сэр Джэк Льюіс (1928—2014)[18]
- 1988—1990: Джон Мэйсан Уорд (1921—2014)
- 1990—1992: сэр Рэкс Эдуард Рычардс (1922—2019)
- 1992—1994: Чарльз Уэйн Рыз (1927—2006)[19]
- 1994—1996: Джон Говард Пурнел (1925—1996)[20]
- 1996—1998: Эдвард Уільям Абель (1931—2021)
- 1998—2000: Энтані Ледвіт (1933—2015)[21]
- 2000—2002: Стывен Віктар Лей (1945-)
- 2002—2004: сэр Харальд Крота (1939—2016)
- 2004—2006: Сайман Кэмпбел (1941-)[22]
- 2006—2008: Джэймс Фіст (1938-)
- 2008—2010: Дэвід Гарнер (1941-)[23]
- 2010—2012: Дэвід Філіпс (1939-)[24]
- 2012—2014: Леслі Елаўліз (1953-)[25]
- 2014—2016: Дамінік Тылдслі [14] (1952-)[26]
- 2016—2018: сэр Джон Холман (1946-)[27]
- 2018—2020: дама Кэрал Робінсан (1956-)[28]
- 2020—2022: Том Уэлтан (1964-)[29]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Каралеўскае хімічнае таварыства штогод прысуджае мноства прэмій і ўзнагарод, у тым ліку ўзнагароды за выдатныя дасягненні ў любой галіне хіміі, у спецыялізаваных галінах або за дасягненні на пэўных этапах кар’еры хіміка.[30]
Медалі ўручаюцца цэнтралізавана таварыствам і яго падраздзяленнямі. Ёсць таксама ўзнагароды, якія адмініструюць групы па інтарэсах.
Да медалёў, якія прысуджаюцца цэнтралізавана, адносяцца прэмія памяці Харысана-Мелдалы , якая ўручаюцца брытанскаму хіміку ва ўзросце да 32 гадоў за шматабяцальныя арыгінальныя даследаванні ў галіне хіміі[31], а таксама прэмія Кордэй-Моргана , якая складаецца з трох асобных узнагарод за ўклад у эксперыментальную хімію (уключаючы камп’ютарнае мадэляванне).[32] Прэмія Тылдэна , раней вядомая як лекцыя Тылдэна, складаецца з трох узнагарод, якія штогод прысуджаюцца вучоным у сярэдняга ўзросту за дасягненні ў галіне хіміі.
Сярод лаўрэатаў прэміі Харысана-Мелдалы (вядомай як медаль і прэмія Мелдалы да яе зліцця ў 2008 годзе з прэміяй Эдварда Харысана) Крыстафер Кельк Інгальд (1921, 1922), Сірыл Норман Хіншэлвуд (1923), Дадлі Уільямс (1966).
Сярод узнагароджаных медалём Кордэй-Моргана Дэрэк Бартан (1949), Рональд Сідней Найхалм (1950), Фрэдэрык Сенгер (1951), Джон Корнфарт (1953), Рэкс Рычардс (1954) і Джордж Портэр (1955).
Аддзяленне Фарадэя штогод прысуджае прэмію Марлоў за ўклад у фізічную хімію або хімічную фізіку членаў Аддзялення Фарадэя ва ўзросце да 32 гадоў.[33] Сярод нядаўніх лаўрэатаў Эндру Ор-Юінг (1999), Джонатан Джонс (2000), Хелен Філдынг (2001), Джонатан Эсэкс (2002), Дарэн Каруана (2003), Джонатан Рыд (2004), Джулі Макферсан (2005), Фрэд Мэнбі (2006) і Алесандра Траізі (2007).
Твітар-канферэнцыя #RSCPoster
[правіць | правіць зыходнік]Каралеўскае хімічнае таварыства праводзіць штогадовую канферэнцыю ў Твітары.[34][35][36] Мерапрыемства праводзіцца цалкам анлайн на працягу 24 гадзін. Мэта гэтага унікальнага фармату — ліквідацыя экалагічных і фінансавых затрат, звязаных з наведваннем традыцыйнай навуковай канферэнцыі, а таксама дапамога даследчыкам у абмене працамі і сувязях паміж дысцыплінамі.[37]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б GRID Release 2018-08-27 — 2018-08-27 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.7021847
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ https://www.rsc.org/news-events/articles/2020/jun/president-elect-2020/
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
- ↑ ORCID — 2012. — ed. size: 11496507
- ↑ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members Праверана 20 кастрычніка 2023.
- ↑ https://publicationethics.org/members Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ https://www.publishers.org.uk/members Праверана 11 лютага 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20240223114948/https://www.socpc.org/ Праверана 23 лютага 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20240224101118/https://oaspa.org/membership/members/ Праверана 24 лютага 2024.
- ↑ https://www.alpsp.org/membership-directory Праверана 20 снежня 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20221221220947/https://www.chorusaccess.org/about/our-members/ Праверана 21 снежня 2022.
- ↑ https://www.stm-assoc.org/membership/our-members/ Праверана 21 снежня 2022.
- ↑ RSC History . Rsc.org (2 красавіка 2014). Праверана 8 студзеня 2013.
- ↑ RSC Contacts . Rsc.org (16 красавіка 2014). Праверана 8 студзеня 2013.
- ↑ David Waddington. "Obituary: Sir Richard Norman". The Independent. Праверана 2017-03-19.
- ↑ Anglia Ruskin University's Honorary Graduate Site(недаступная спасылка) (22 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2012.
- ↑ "Professor Charles Rees". The Independent. Праверана 2017-03-19.
- ↑ Sir John Meurig Thomas. "OBITUARY: Professor Howard Purnell". The Independent. Праверана 2017-03-19.
- ↑ Ledwith speech(недаступная спасылка). Lut.ac.uk. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Simon Campbell CBE . Rsc.org (14 снежня 2006). Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Dave Garner - The University of Nottingham . Nottingham.ac.uk. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Home - Professor David Phillips, CBE, FRS . Imperial.ac.uk. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Professor Lesley Yellowlees CBE FRSC FInstP FRSE | The University of Edinburgh(недаступная спасылка). Ed.ac.uk (9 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 October 2014. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Press release: Royal Society of Chemistry welcomes new president . Rsc.org (9 ліпеня 2014). Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Presidential Plans . Rsc.org (9 ліпеня 2014). Праверана 9 ліпеня 2016.
- ↑ Finding your own way | Royal Society of Chemistry . www.rsc.org. Праверана 20 кастрычніка 2017.
- ↑ Tom Welton to become Royal Society of Chemistry president, rsc.org, 24 June 2019.
- ↑ RSC prizes and awards . Rsc.org (2 красавіка 2014). Праверана 8 студзеня 2013.
- ↑ Harrison-Meldola Memorial Prize . Rsc.org (1 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2013.
- ↑ Corday-Morgan Prizes . Rsc.org (1 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2013.
- ↑ Marlow Award . Rsc.org (1 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2013.
- ↑ 2020 #RSCPoster Twitter Conference – RSC Publishing Blog .
- ↑ #RSCPoster 2019 #OzChem winners - 07/03/2019 - The Royal Australian Chemical Institute Incorporated(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020.
- ↑ 2019 #RSCPoster Twitter Conference (7 лютага 2019).
- ↑ Chem researcher chosen as judge for global poster competition .