Перайсці да зместу

Камітэт рэгіёнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камітэт рэгіёнаў (англ.: Committee of the Regions) — кансультатыўны орган Еўрапейскага саюза, які створаны ў 1994 годзе і служыць гарантам таго, што мясцовыя і рэгіянальныя ўлады прымаюць непасрэдны ўдзел у дзейнасці інстытутаў арганізацыі.

Камітэт рэгіёнаў быў створаны з мэтай наблізіць Еўропу да сваіх грамадзян, а таксама даць магчымасць выказаць сваё меркаванне на еўрапейскім узроўні прадстаўнікам мясцовых і рэгіянальных аб'яднанняў, з прычыны таго, што менавіта яны закліканы ўвасобіць у жыццё вялікую частку еўрапейскага заканадаўства.

Паводле Маастрыхцкага і Амстэрдамскага дагавораў, Еўрапейская камісія, а таксама Савет міністраў абавязаны кансультавацца з Камітэтам рэгіёнаў па пытаннях, якія будуць мець непасрэднае значэнне для мясцовага і рэгіянальнага ўзроўняў у наступных абласцях палітыкі: сацыяльная і эканамічная згуртаванасць, ахова здароўя, адукацыя і культура, прафесійная адукацыя, транспарт.

Па некаторых пытаннях Камітэт рэгіёнаў выступае з ініцыятыўнымі меркаваннямі, а таксама сочыць за выкананнем прынцыпу субсідыярнасці, запісаным у Маастрыхцкім дагаворы, паводле якога, рашэнні павінны прымацца на ўзроўні, найбольш блізкім да грамадзянам.

Камітэт складаецца з 344 членаў, прызначаных на 5-гадовы тэрмін (узнаўляльны) урадамі краін Еўрапейскага саюза, якія прымаюць рашэнні ва ўмовах поўнай палітычнай незалежнасці.

Дзяржава Кол-ць прадстаўнікоў Дзяржава Кол-ць прадстаўнікоў Дзяржава Кол-ць прадстаўнікоў
 Германія 24  Чэхія 12  Фінляндыя 9
 Вялікабрытанія 24  Бельгія 12  Ірландыя 9
 Францыя 24  Венгрыя 12  Літва 9
 Італія 24  Партугалія 12  Латвія 7
 Іспанія 21  Швецыя 12  Славенія 7
 Польшча 21  Балгарыя 12  Эстонія 7
 Румынія 15  Аўстрыя 12  Кіпр 6
 Нідэрланды 12  Славакія 9  Люксембург 6
 Грэцыя 12  Данія 9  Мальта 5
УСЯГО 344