Перайсці да зместу

Камянецкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камянецкі раён
Краіна
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Камянец
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Валянцін Міхайлавіч Зайчук[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 43,0 %, руская 52,07 %
Размаўляюць дома: беларуская 17,6 %, руская 80,18 %[1]
Насельніцтва (2009)
39 143 чал.[1] (12-е месца)
Шчыльнасць 23,2 чал./км² (8-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 83,19 %,
украінцы — 7,36 %,
рускія — 6,71 %,
палякі — 1,72 %,
іншыя — 1,02 %[1]
Плошча 1 687,11[2]
(10-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 198 м
Камянецкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камянецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Каменец. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Падзелены на 13 сельсаветаў.

Краявіды Камянецкага раёна

Камянецкі раён знаходзіцца на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі на ўсходзе, з Жабінкаўскім раёнам на паўднёвым усходзе, з Брэсцкім раёнам на поўдні, а таксама з Польшчай на захадзе і поўначы.

У паўночнай частцы Камянецкага раёна знаходзіцца нацыянальны парк «Белавежская пушча». Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Лясная, Белая, Жабінка, Зубрыца, Крывуля, Перавалока, Пульва і іншыя.

Камянецкі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года раён быў падзелены на 14 сельсаветаў: Агародніцкі, Відамлянскі, Войскі, Дварцоўскі, Дзмітровіцкі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Пашукоўскі, Пелішчанскі, Прускаўскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі, Турнаўскі. 16 жніўня 1945 года да раёна далучаны Бялоўскі сельсавет Гайнаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Войскі, Дварцоўскі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Прускаўскі, Турнаўскі сельсаветы, Бялоўскі сельсавет перайменаваны ў Ражкоўскі. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Крыўлянскі, Мацеевіцкі, Сакскі, Сцяпанкаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Жабінка скасаванага Жабінкаўскага раёна. 17 лістапада 1959 года скасаваны Ражкоўскі сельсавет. 13 кастрычніка 1961 года Мацеевіцкі сельсавет перайменаваны ў Якаўчыцкі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны горад Высокае, Агародніцкі, Баршчэўскі, Бушміцкі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Расненскі сельсаветы скасаванага Высокаўскага раёна 15 студзеня 1962 года Пашукоўскі сельсавет перайменаваны ў Навіцкавіцкі. 25 снежня 1962 года гарадскі пасёлак Жабінка, Крыўлянскі, Сакскі, Сцяпанкаўскі, Якаўчыцкі сельсаветы перададзены Кобрынскаму раёну. 14 красавіка 1964 года ўтвораны Войскі, Камянецкі, Камянюцкі сельсаветы, скасаваны Агародніцкі сельсавет. 26 ліпеня 1968 года Бушміцкі сельсавет перайменаваны ў Каленкавіцкі, 3 ліпеня 1972 года — Баршчэўскі ў Малазводскі. 18 кастрычніка 1982 года Малазводскі сельсавет скасаваны, частка яго тэрыторыі перададзена ў Брэсцкі раён. 24 чэрвеня 1983 года гарадскі пасёлак Камянец аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 19 мая 1986 года скасаваны Камянецкі сельсавет. 18 жніўня 1986 года ўтвораны Белавежскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года горад Камянец і Камянецкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 23 чэрвеня 2011 года скасаваны Каленкавіцкі сельсавет[3].

На тэрыторыі раёна размешчаны пераважна прадпрыемствы харчовай прамысловасці: ААТ «Белавежскія сыры», філіялы ААТ «Савушкін прадукт» і СП «Санта-Брэмар» ТАА. Прадукцыя гэтых прадпрыемстваў вядомая не толькі ў Беларусі, але і за яе мяжой[4].

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Брэст — Высока-Літоўск і рэспубліканскія аўтадарогі:

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня Камянецкага раённага выканаўчага камітэта

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.