Каменяломнікакветныя
Каменяломнікакветныя | ||||||||||||
Saxifraga aizoides | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
| ||||||||||||
|
Каменяломнікакветныя (Saxifragales) — парадак двухдольных кветкавых раслін.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Гэта шматгадовыя ці аднагадовыя травы, радзей паўхмызнякі ці хмызнякі. Лісты чаргаваныя або супраціўныя, вельмі рэдка кальчаковыя, простыя, цэльныя ці, радзей, лопасцевыя, звычайна без прылісткаў. Кветкі ў рознага роду суквеццях ці адзіночныя, звычайна двухполыя, актынаморфныя або, радзей, злёгку зігаморфныя, звычайна з двайным калякветнікам. Пялёсткі свабодныя або, радзей, больш-менш зрослыя, рэдка адсутнічаюць. Тычынкі ў аднолькавай колькасці з чашалісцікамі ці іх у два разы больш, свабодныя; пыльнікі ўскрываюцца падоўжнай шчылінай. Песцік апакарпны або цэнакарпны (сінкарпны ці паракарпны), звычайна са свабоднымі стылодыямі; завязь верхняя, паўніжняя ці ніжняя, з некалькімі або многімі семязачаткамі. Плады — каробачкі, шматлістоўкі ці ягадападобныя.
Сістэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Паводле таксанамічнай сістэмы класіфікацыі APG II (2003), у склад парадку ўваходзяць наступныя сямействы:
- Сямейства Altingiaceae
- Сямейства Aphanopetalaceae
- Сямейства Cercidiphyllaceae
- Сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae)
- Сямейства Daphniphyllaceae
- Сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae)
- Сямейства Haloragidaceae
- Сямейства Hamamelidaceae
- Сямейства Iteaceae
- Сямейства Paeoniaceae
- Сямейства Penthoraceae
- Сямейства Peridiscaceae
- Сямейства Pterostemonaceae
- Сямейства Каменяломнікавыя (Saxifragaceae)
У больш ранняй сістэме класіфікацыі Кронквіста (1981, 1988) гэты парадак не прысутнічаў, а пералічаныя сямействы былі падзелены паміж парадкамі Ружавыя (Rosales), Hamamelidales і Haloragales. Аднак апынулася, што яны з'яўляюцца монафілетычнай групай, якія маюць агульнае сваяцтва з разідамі і астэрыдамі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Каменяломнікакветныя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 20 красавіка 2010)