Расліна 20-50 мм вышынёй. Кветкі буйныя, светла-жоўтыя, нібы лакаваныя. Чашалісцікі звонку касматыя, з сярэдзіны таксама жаўтлявыя і бліскучыя, адагнутыя вонкі і прыціснутыя верхавінамі да кветаножак. Унутры кветкі размешчаны шматлікія зеленаватыя песцікі, абкружаныя шырокім кальцом ярка-жоўтых тычынак. Ля аснавання пялёсткаў — мядовая ямка. Плод зборны, складаецца з сямянак. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, сцябловае — тройчы рассечанае на лінейналанцэтныя дзелькі. Кветкі адкрываюцца толькі ў сонечнае надвор’е. На ноч закрываюцца. Апыляюцца насякомымі.