Зямля Элсуэрта
Выгляд
Зямля Э́лсуэрта (англ.: Ellsworth Land) — частка тэрыторыі Заходняй Антарктыды на паўднёвым захадзе Антарктычнага паўвострава. Адкрыта ў 1935 годзе з самалёта Лінкальнам Элсуэртам. Названа ім у гонар бацькі — Джэймса Элсуэрта.
Абмываецца на поўначы морам Белінсгаўзена. Тоўшча ледавіковага покрыва да 3000 м. У паўднёвай частцы над паверхняй узвышаюцца горы Элсуэрт. На захадзе ў Зямлю Элсуэрта ўдаецца шэльфавы ледавік Фільхнера.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). — С. 111.