Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 см, пукатая, потым плоская, ліпкая, валакністая, жаўтавата-зялёная, у цэнтры бураватая, па краі звычайна растрэскваецца. Мякаць шчыльная, жаўтаватая, з прыемным смакам і мучным пахам. Гіменафор прырослы. Пласцінкі шырокія, выемчатыя, жаўтавата-зялёныя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, дробналускаватая, аднаго колеру з шапкай.
Ядомая (спажываецца свежая, марынаваная, салёная). У складзе грыба знойдзены антыкаагулянты[2].
Зноскі
↑ абСержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 79. — 192 с. — 60 000 экз.
↑Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. // «Наука и техника». — Мн., 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 79. — 192 с. — 60 000 экз.