Двухгадовая, зрэдку аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 60—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, апушанае знізу. Сцябловае лісце чаргаванае, сцяблоабдымнае, з зубчастымі вушкамі, ніжняе — у прыкаранёвай разетцы, шурпатае, струга-перыста-раздзельнае. Кветкі жоўтага колеру ў кошыках дыяметрам 2—5 см, сабраных у агульныя шчытападобныя суквецці. Плод — сямянка (даўжынёй 4—6 мм) з чубком.
Еўрапейскі від, занесены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца рэдка. Расце на ўзлесках, лясных лугах, палянах, у хмызняку і зрэджаных лясах, на аблогах і каля дарог. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Святлолюбівая расліна[4]. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расліна ядавітая[4].