Перайсці да зместу

Збігнеў Вайдык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Збігнеў Вайдык
польск.: Zbigniew Waydyk
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лістапада 1924(1924-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 2003(2003-01-21) (78 гадоў)
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Збігнеў Вайдык (20 лістапада 1924, г. Свіслач — 21 студзеня 2003) — сатырык, пісьменнік і паэт

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сярэднюю школу ў Львове, дзе вучыўся разам з рэжысёрам Адамам Ганушкевічам. Падчас акупацыі быў салдатам 5-й дывізіі Арміі Краёвай, ваяваў ва Усходняй Галіцыі і Валыні. У 1945 годзе быў арыштаваны органамі НКУС, вярнуўся ў Польшчу пасля дзесяці гадоў знаходжання ў ГУЛАГу. З 1973 годзе пражываў у Беластоку.

Быў жанаты. Жонка Гелена і чацвёра дзяцей.

Памёр 21 студзеня 2003 года[1].

Непераўзыдзены аўтар мноства эпіграм, афарызмаў, вядомых усёй Польшчы, вершаў і апавяданняў, якія былі апублікаваныя ў рэгіянальных і нацыянальных газетах і зборніках, у тым ліку «Спакуса каруселлю», «Анталогія сучаснай польскай афарыстыкі», «Афарістыкон — настольная энцыклапедыя думкі і афарызмаў» і інш. Супрацоўнічаў з Рэгіянальным цэнтрам анімацыі, сябра клуба Народных паэтаў .

Апублікаваў кнігі: «Непаслухмяныя думкі», «Заганныя думкі», «Песні зялёнай катаргі», «Virtus Erotica», «Eros Sarmaticus» .

Апавядальнік ў дакументальным фільме «Злачынства на Калыме. Цяпло ўрану» , 1993 г.

Зноскі