Перайсці да зместу

Зборная Турцыі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Турцыя
Мянушкі Ay-Yildiz, Yeni cheri, Geridönüş Kralları
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Турэцкая футбольная федэрацыя
Галоўны трэнер
Капітан Хакан Чалханаглу
Найбольшая колькасць гульняў Рушцю Рэчбер (120)
Найлепшы бамбардзір Хакан Шукюр (51)
Хатні стадыён Алімпійскі, Фенербахчэ Шукру Сараджаглу і Кадзір Хас
Код ФІФА TUR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 42 9 (23 лістапада 2017)[2]
Найвышэйшы 5 (чэрвень 2004)
Найніжэйшы 67 (кастрычнік 1993)
Першая гульня
Турцыя Турцыя 2:2 Румынія Румынія
(Стамбул, Турцыя; 26 кастрычніка 1923)
Самая буйная перамога
Турцыя Турцыя 7:0 Сірыя Сірыя
(Анкара, Турцыя; 20 лістапада 1949)
Турцыя Турцыя 7:0 Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя
(Жэнева, Швейцарыя; 20 чэрвеня 1954)
Турцыя Турцыя 7:0 Сан-Марына Сан-Марына
(Стамбул, Турцыя; 10 лістапада 1996)
Самае буйное паражэнне
Польшча Польшча 8:0 Турцыя Турцыя
(Хожаў, Польшча; 24 красавіка 1968)
Турцыя Турцыя 0:8 Англія Англія
(Стамбул, Турцыя; 14 лістапада 1984)
Англія Англія 8:0 Турцыя Турцыя
(Лондан, Англія; 14 кастрычніка 1987)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 2 (Упершыню 1954)
Найлепшы вынік 3 месца (2002)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў 5 (Упершыню 1996)
Найлепшы вынік Паўфінал (2008)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2003)
Найлепшы вынік 3 месца (2003)
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету па футболе
Бронза Японія/Паўднёвая Карэя 2002
Чэмпіянаты Еўропы па футболе
Бронза Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Кубкі канфедэрацый
Бронза Францыя 2003
Зборная Турцыі па футболе (2016)

Зборная Турцыі па футболе — прадстаўляе Турцыю ў міжнародных турнірах і сустрэчах па футболе. Турцыя размешчаная і ў Еўропе, і ў Азіі, але з’яўляецца членам толькі УЕФА. Найбуйнае дасягненне каманды — 3-е месца на чэмпіянаце свету 2002 года. Таксама Турцыя дайшла да паўфінала на Еўра-2008 і заняла 3-е месца на Кубку канфедэрацый 2003 года.

Чэмпіянат свету 1950 года

[правіць | правіць зыходнік]

Турцыя кваліфікавалася для ўдзелу ў чэмпіянаце свету 1950, абгуляўшы Сірыю 7:0, але не змагла прыняць удзел у турніры з-за фінансавых праблем.

Чэмпіянат свету 1954 года

[правіць | правіць зыходнік]

Турцыя кваліфікавалася для ўдзелу ў чэмпіянаце свету 1954, абгуляўшы Іспанію. Першы матч турэцкая каманда прайграла іспанцам 1:4, але перамога ў адказнай гульні 1:0 дазволіла правядзенне 3-га матча паміж гэтымі камандамі — захапляльная і цвёрдая гульня завяршылася з лікам 2:2, і месца Турцыі ў асноўным турніры было вызначана кідком манеты. Туркам пашанцавала апынуцца ў групе з высокакласнымі венграмі і камандай ФРГ, хоць з-за незвычайнага фармату турніру Турцыя так і не згуляла з Венгрыяй, каманда прайграла 1:4 немцам, але затым разграміла зборную Паўднёвай Карэі з лікам 7:0. У матчы за права выйсці з групы туркі прайгралі ўсё той жа камандзе ФРГ з лікам 2:7.

Нягледзячы на рост узроўню нацыянальнага чэмпіянату і добрыя паказчыкі турэцкіх клубаў на еўрапейскай арэне, 1960-я — няўдалы перыяд для зборнай краіны. У 1970-я Турцыя была серадняком у адборачных турнірах да сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў, нават не маючы адмысловых шанцаў прабіцца на гэтыя турніры.

У 1980-я (1984 і 1987) Турцыя патрывала самыя буйныя паражэнні ў сваёй гісторыі, прайграўшы двойчы англійскай зборнай з лікам 0:8. У рамках кваліфікацыйных гульняў да чэмпіянату свету 1990 толькі няўдача ў апошнім матчы пакінула зборную Турцыі за бортам чэмпіянату.

Чэмпіянат свету 2002 года

[правіць | правіць зыходнік]

Нарастальны ўзровень турэцкага футболу быў пацверджаны трэцім месцам на Кубку свету 2002 года. У 1/4 Турцыя абгуляла Сенегал 1:0 (па правіле «залатога гола»), затым у 1/2 саступіла Бразіліі 0:1, а ў матчы за трэцяе месца перамагла Паўднёвую Карэю з лікам 3:2.

Кубак канфедэрацый 2003 года

[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2003 года Турцыя заняла 3-е месца на Кубку канфедэрацый, на якім яна з маладым, эксперыментальным складам згуляла ўнічыю з Бразіліяй, у выніку чаго бразільцы выбылі з турніру. Туркі ў паўфінале прайгралі будучым пераможцам турніру, Францыі, з лікам 2:3, не забіўшы пенальці на апошніх хвілінах. У матчы за трэцяе месца Турцыя абгуляла Калумбію 2:1.

Турэцкая каманда не здолела кваліфікавацца для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы 2004 года, прайграўшы ў раўндзе плэй-оф камандзе Латвіі, пасля таго як заняла ў групе другое месца.

Чэмпіянат свету 2006 года

[правіць | правіць зыходнік]

У адборачным турніры ў групе з такімі камандамі, як Данія, Грэцыя і Украіна, туркі занялі 2-е месца. У серыі плэй-оф Турцыя прайграла зборнай Швейцарыі па правіле галоў на чужым полі.