Жоўтая майка
Выгляд
Жоўтая майка — адметная майка спартсмена, які лідыруе ў агульным заліку спаборніцтва. Упершыню ўведзена на велагонцы Тур дэ Франс, на дадзены момант выкарыстоўваецца ў многіх іншых велагонках. Дзякуючы майцы, лёгка ідэнтыфікаваць лідара агульнага заліку сярод усіх удзельнікаў спаборніцтва. Таксама жоўтая майка выкарыстоўваецца ў лыжных відах спорту і ў біятлоне, дзе лідар агульнага заліку Кубка свету выступае ў ёй на чарговым этапе. Акрамя жоўтай майкі ў спорце выкарыстоўваюць і майкі іншых колераў (чырвоная, ружовая, белая і г.д.), якія паказваюць лідарства спартсмена ў спецыяльных класіфікацыях агульнага заліку.