Езуіцкія місіі рэгіёна Гуарані
Езуіцкія місіі рэгіёна Гуарані Jesuit Missions of the Guaranis* | |
---|---|
** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Аргенціна Бразілія |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iv |
Спасылка | 275 |
Рэгіён*** | Лацінская Амерыка і Вест-Індыя |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1983 (7-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Езуіцкія місіі рэгіёна Гуарані — разгалінаваная сетка місій-рэдукцый, створаная езуітамі ў 17-18 стагоддзях на тэрыторыі сучасных Аргенціны, Бразіліі і Парагвая з мэтай звароту індзейцаў гуарані ў каталіцтва.
Індзейцы гуарані былі асноўнай народнасцю на поўдні Бразіліі, у Балівіі, Парагваі і на поўначы Аргенціны. У пачатку 16 ст. пачалося засваенне Бразіліі партугальцамі. Разам з генерал-губернатарам Томе дэ Суса ў краіну прыехалі Мануэль дэ Набрэга і іншыя езуіты, якія распачалі актыўную місіянерскую дзейнасць. Звернутыя ў хрысціянства індзейцы сяліліся ў спецыяльна арганізаваных езуітамі паселішчах. У Амазоніі, напрыклад, мноства місій заснаваў Антоніа Віейра.
Паміж езуітамі і каланістамі распачалася сапраўдная вайна за індзейцаў: каланісты ператваралі іх у рабоў і выкарыстоўвалі на работах. Толькі ў канцы 16 ст. спецыяльны каралеўскі дыкрэт спыніў гэтае суперніцтва. Езуіцкія місіі, з аднаго боку, ратавалі індзейцаў ад рабства і навучалі іх рамёствам, з іншага боку, місіі спрыялі распаўсюду смяротных для гуарані еўрапейскіх хвароб.
У 1983 годзе па большай частцы закінутыя комплексы пяці місій былі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА:
- Сан-Ігнасіа-Міні (ісп.: San Ignacio Mini, Аргенціна)
- Санта-Ана (ісп.: Santa Ana, Аргенціна)
- Нуэстра-Сеньёра-дэ-Ларэта (ісп.: Nuestra Señora de Loreto, Аргенціна)
- Санта-Марыя-ла-Маёр (ісп.: Santa Maria Mayor, Аргенціна)
- Сан-Мігел-дас-Місойнс (парт.: São Miguel das Missões, Бразілія; захаваліся рэшткі)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Езуіцкія місіі рэгіёна Гуарані
- Езуіты ў Парагваі Архівавана 1 ліпеня 2009.
- Езуіты ў Аргенціне