Ежы Кукучка
Ежы Кукучка | |
---|---|
Jerzy Kukuczka | |
| |
Імя пры нараджэнні | польск.: Jerzy Kukuczka |
Род дзейнасці | альпініст, гімалаіст |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1948[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1989 (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва[2] |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Ежы Кукучка (польск.: Józef Jerzy Kukuczka; 24 сакавіка 1948, Катавіцы, Польшча — 24 кастрычніка 1989, Лхоцзэ, Гімалаі) — польскі альпініст, другім пасля Райнхольда Меснера заваяваў усе 14 васьмітысячнікаў планеты.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ежы Кукучка працаваў шахцёрам і першы раз выкарыстаў вяроўку і карабіны пад зямлёй. Яго экспедыцыі сутыкаліся з рознымі цяжкасцямі: знайсці спонсараў было цяжка. Усё жыццё ён быў вымушаны рабіць ўзыходжанні, карыстаючыся старым, больш танным і не зусім прыдатным рыштункам, што і стала пазьней адной з прычын яго смерці.
У 1971—1972 і 1977 гадах здзейсніў некалькі узыходжанняў у Татрах, у 1972—1973 гадах у Даламітах, у 1973 — у Альпах (пачынаючы з адкрыцця Паўночнай сцяны Пці Дру да зімовага праходжання Гран Жорас), у 1974 — на Мак-Кінлі на Алясцы, у 1976 і 1978 гадах — на Гіндукуш.
4 кастрычніка 1979 года падняўся на вяршыню свайго першага васьмітысячніка Лхоцзэ ў Гімалаях.
19 мая 1980 года Кукучка і Анджэй Чок падняліся на Эверэст па новым маршруце па Паўднёвым контрфорсе. Гэта ўзыходжанне стала адзіным, на якім Кукучка карыстаўся кіслародам.
У 1981 годзе Кукучка здзейсніў 2 першапраходжанні на Макалу: праз Макалу Ла і па Паўночна-Заходняй рабру сола. У 1982 годзе Кукучка і Куртука падняліся па класіцы на Броўд-Пік. У 1983 годзе Кукучка і Куртука зрабілі 2 першапраходжанні на Гашэрбрум I і Гашэрбрум II у альпійскім стылі.
У 1984 годзе Кукучка і Куртука прайшлі траверс 3 вяршыняў горнага масіва Броўд-Пік. 21 студзеня 1985 года Кукучка і Анджэй Чок падняліся на Дхаўлагіры.
15 лютага 1985 года Бербека і Паўлікоўскі здзейснілі першапраходжанне на Чо-Айю па Паўднёва-Усходняй контрфорсе, які стаў першым зімовым першапраходам на васьмітысячнік. Кукучка быў лідарам экспедыцыі і сам падняўся на вяршыню на наступны дзень.
Улетку 1985 года з камандай здзейсніў першапраход па Паўднёва-Усходнім грэбенi Нанга Парбат. 11 студзеня 1986 года Кукучка ў пары з Кшыштафам Веліцкі падняўся на Канчэнджангу па класічным маршруце.
У 1986 года Кукучка і Піятроўскі прайшлі маршрут па Паўднёвай сцяне К2. На спуску з вяршыні па рабру Абруцкага Піятроўскі сарваўся і загінуў. 10 лістапада 1986 года з напарнікам прайшоў маршрут па Паўночна-Усходняй сцяне Манаслу — зноў першапраходжанне. 3 лютага 1987 года падняўся на вяршыню Анапурны па Паўночнай сцяне. У верасні таго ж года Кукучка і Хайцэр здзейснілі першапраход па Усходнім рабры Шышабангмы.
Шышабангма стала чатырнаццатым васьмітысячнікам Ежы Кукучкі. Праз некалькі месяцаў яму і Райнхольду Меснеру ўручылі Сярэбраныя Алімпійскія медалі за праходжанне ўсіх васьмітысячнікаў планеты. У 1988 годзе Кукучка падняўся на Усходнюю Анапурну.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Mój pionowy świat (Mac System Maciej Kukuczka, 2008), ISBN 978-83-928083-0-5
- Mój pionowy świat czyli 14 × 8000 metrów (1995), ISBN 1-899397-09-4
- Ostatnia ściana (Agencja Reklamowa KOMPLET, Katowice 1999), ISBN 83-912268-0-8.
- Na szczytach świata (Krajowa Agencja Wydawnicza, Katowice 1990), ISBN 83-03-03166-X.
- J. Kukuczka, «K2 ścianą południową», («Taternik» № 2/86)
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ https://www.sbc.org.pl/dlibra/publication/148358/edition/139330/content
- Асобы
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Катавіцах
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Непале
- Кавалеры Сярэбранага Алімпійскага ордэна
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Постаці Польшчы
- Альпіністы