Дно (горад)
Горад
Дно
Дно
| ||||||||||||||||||||
Дно (руск.: Дно) — горад (з 1925) у Пскоўскай вобласці (Расіі) на Шалонскай нізіне за 113 км ад Пскова.
Насельніцтва 9,7 тыс. чалавек (2005). Чыгуначная станцыя. Прадпрыемствы чыгункі, ільноперапрацоўчы завод, завод металаканструкцый.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню вёскі Дно Вялікае і Донца Меншае Шалонскай пяціны Наўгародскай рэспублікі згадваюцца ў пісцовых кнігах у пачатку XV стагоддзя.
З сярэдзіны XVI стагоддзя вёска Донца Меншае ўжо нідзе не згадваецца, існуюць дзве версіі — ці яна запусцела пасля эпідэміі чумы, якая лютавала ў 1550 годзе, ці злучылася з Дном Вялікім. У 1576 годзе ў вёсцы налічвалася 33 двары, з якіх 14 сялянскіх і 11 — рамесных. Згодна з дакументамі, вёскай валодаў буйны памешчык Апанас Бельскі, сваяк Малюты Скуратава. У XVIII стагоддзі ў шматлікіх дакументах згадваецца і пад назовам Доншчына.
Да канца XIX стагоддзі Дно (або Доншчына) стала вялікім сялом (каля шасцісот жыхароў).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся
- Амельянюк У. С. — адзін з кіраўнікоў антыфашысцкага падполля ў Мінску.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дно (горад)