Дзіва́нна касматая[1][2], дзіванна лекавая[3] (Verbascum phlomoídes) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Расліна расце ў сухіх, адкрытых мясцовасцях у Еўропе і Міжземнамор’і. Сустракаецца ў большай частцы Украіны на лясных палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на схілах пагоркаў, насыпах, у садках (акрамя Крыма). У стэпе сустракаецца вельмі рэдка.
Расліна вырастае да 0,5—1,5 м вышынёй. Злёгку зігаморфныя кветкі на доўгіх кветаножках ў густой доўгай верхавіннай гронцы. Чашачка апушаная, 6-раздзельная, з лінейнымі, вузкімі вострымі долямі. Вяночак жоўты з бурымі плямамі, колападобны, з вельмі кароткай трубкай і злёгку ўвагнутым, звонку апушаным, 5-раздзельным адгінам. Свабодныя верхавіны двух задніх пялёсткаў больш вузкія і карацей пярэдніх. Тычынак 5, ніткі выгнутыя, апушаныя фіялетавымі, доўгімі валасінкамі. Пылавікі пупышкападобныя, раскрываюцца адной шчылінай. Завязь моцна апушаная, у абрысе шырокаавальная, з мясістымі плацэнтамі і шматлікімі насенным зачаткамі. Слупок даўжэй завязі, вельмі выгнуты, пад выпуклым лычыкам пашыраны. Плод — шматнасенная каробачка. Насенне дробнае з ямкавай паверхняй.
↑Назва Дзіванна касматая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
Лікарські рослини: енциклопедичний довідник / Відп. ред. А. М. Гродзінський. — К.: Видавництво «Українська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп»,1992. — 544 с: ISBN 5-88500-055-7