Даронікум[1] (Doronicum) — род кветкавых раслін у складзе сямейства Астравыя (Asteraceae).
Прадстаўнікі роду шырока растуць у горных раёнах умераны абласцей Еўразіі, дзе паднімаюцца да 3500 м над узроўнем мора, адзін від сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы.
Буйныя, прыгожыя, залаціста-жоўтыя венчыкі кветак і лёгкае вырошчванне спрыяюць шырокаму распаўсюджванню некаторых відаў у садах і парках.
Зноскі
↑Напісанне Даронікум у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998, С. 57.