Далмабахчэ
Славутасць | |
Далмабахчэ | |
---|---|
турэцк.: Dolmabahçe Sarayı | |
| |
41°02′22″ пн. ш. 29°00′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Турцыя |
Горад | Стамбул |
Архітэктурны стыль | барока, ракако і класіцызм |
Архітэктар | Карабет Амір Бальян |
Дата заснавання | 1823 |
Будаўніцтва | 1842—1853 гады |
Сайт | millisaraylar.gov.tr (тур.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Далмабахчэ́ (турэцк.: Dolmabahçe у перакладзе з турэцкага азначае насыпны сад) — палац асманскіх султанаў на еўрапейскім баку Басфора ў Стамбуле на мяжы раёнаў Бешыкташ і Кабаташ.
Будаваўся ў 1842-53 гг. для Абдул-Меджыда I, якога больш не задавольваў сярэднявечны палацавы комплекс Тапкапы і ён жадаў мець палац у стылі барока, здольны пасупернічаць у вытанчанасці з еўрапейскімі рэзідэнцыямі XVIII стагоддзя. У якасці архітэктараў выступалі армяне з сямейства Бальянаў. На ўпрыгожванне Крыштальнай лесвіцы і іншых інтэр’ераў было выкарыстана 14 тон золата, а агульны кошт будаўніцтва перавысіў пяць мільёнаў залатых фунтаў. Сярод асноўных славутасцей — падораная каралевай Вікторыяй жырандоля з багемскага шкла, вагай амаль у пяць тон, і збор карцін Айвазоўскага, якія мастак выканаў па замове султана.
За некалькі дзесяцігоддзяў палацавы комплекс, першапачаткова сціплы па памерах, разросся да таго, што заняў 45 тыс. кв. метраў. У 1889 годзе Абдул-Хамід II перанёс сваю рэзідэнцыю ў новы палац Йылдыз, аднак яго пераемнікі вярнуліся ў Далмабахчэ. Пасля падзення манархіі ў палацы пасяліўся Атацюрк; тут ён і памёр 10 лістапада 1938 года. Палац заставаўся музеем аж да верасня 2007 года, калі турэцкі парламент ізноў вярнуў яму палітычную функцыю, зрабіўшы Далмабахчэ афіцыйнай рэзідэнцыяй прэм’ер-міністра ў Стамбуле.
-
Від на палац з боку праліва
-
Гадзіннікавая вежа
-
Крыштальная лесвіца
-
Ложак, на якім сканаў Атацюрк
-
Зала паслоў
-
Вялікі салон
-
Галоўныя вароты
-
Фантан унутры саду
-
Паўночныя вароты палаца
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт палаца Архівавана 4 сакавіка 2016.