Дагістарычная Швейцарыя
Палеаліт
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя дадзеныя з пячоры Вільдкірхлі ў Апенцэль, з пячор блізу Шафхаўзена і інш., сведчаць, што паляўнічыя-збіральнікі абгрунтаваліся ў нізінах на поўнач ад Альпаў ўжо ў канцы верхняга палеаліту[1].
Неаліт
[правіць | правіць зыходнік]У неалітычнай Цэнтральнай Еўропе, і ў прыватнасці, на Швейцарскім плато, з 5 тыс. да н. э. дамінавала культура лінейна-істужачнай керамікі (КЛІК).
У эпоху неаліту Швейцарыя была населена адносна шчыльна, як сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі. У гэты час жыхары Швейцарыі — нашчадкі мясцовага варыянту КЛІК — жывуць у асноўным у палевых пабудовах на плыткаводдзі мясцовых азёр. Насельніцтва палевых пабудоў, параўнальна вельмі шматлюднае (яго вызначаюць для Швейцарыі ў 100 і больш тысяч чалавек), жыло земляробствам, жывёлагадоўляй і рыбалоўствам (пра гэта сведчаць знойдзеныя сеткі і стрэлы з наканечнікамі з рыбіных костак), мела ўжо прыручаных каня, карову, авечку, казу, свінню, сабаку, ведала ганчарную вытворчасць, умела рабіць зброю і прылады з бронзы, побач з якімі сустракаюцца ў значным ліку і каменныя прылады, відавочна — спадчына яшчэ больш глыбокай даўніны. Прычына, якая прымусіла людзей сяліцца на вадзе, не высветлена (здагадка некаторых даследчыкаў, што палевыя пабудовы мелі значэнне сховішчавых месцаў, часовых стаянак, побач з якімі павінны былі быць сухапутныя пабудовы, якія не захаваліся, наўрад ці дапушчальна), але факт не падлягае сумневу.
На мяжы 3 тыс. да н. э. на аснове КЛІК развіліся культуры, якія суседнічалі з паўднёва-заходняй мяжою культуры шнуравай керамікі . У пачатку 3 тыс. да н. э. на тэрыторыю Швейцарыі пранікае традыцыя звонападобных кубкаў , звязаная ўжо з бронзавым векам.
Бронзавы век
[правіць | правіць зыходнік]Носьбіты індаеўрапейскіх моў пранікаюць на тэрыторыю Швейцарыі не пазней за 2 тыс. да н. э. (хутчэй за ўсё, нават раней). З 13 ст. да н. э. ў Швейцарыі распаўсюджваецца культура палёў пахавальных урнаў , у складзе якой былі носьбіты кельцкіх, і, магчыма, таксама італійскіх моў.
Дарымскі жалезны век
[правіць | правіць зыходнік]У 10-5 стст. да н. э. тэрыторыя Швейцарыі ўваходзіла ў сферу Гальштатскай культуры, дзе дамінавалі кельты і ілірыйцы[2], а з 5 ст. да н. э. — у сферу латэнскай культуры[3], дзе таксама дамінавалі кельты. У 1 ст. да н. э. (позні Ла-Тэн) Швейцарскае плато занялі гельветы на захаде і віндэлікі на ўсходе, тады як альпійскую частку ўсходняй Швейцарыі займалі рэты, блізкія па мове да этрускаў.
Прыблізна адначасова з пераходам ад бронзавага перыяду да жалезнага, які адбыўся ў Швейцарыі вельмі рана (можа быць, адначасова з такім жа пераходам у Грэцыі і Італіі, гэта значыць у першай палове першага тысячагоддзя да н. э., 1000—500 гг.), адбылося змяненне ладу паселішчаў: палевыя вёскі пакідаюцца, і людзі селяцца на сушы. Няма ўказанняў на тое, каб гэты пераход адбыўся пры рабстве, выцясненні або знішчэнні ранейшага насельніцтва новым. Нягледзячы на ўсю старажытнасць пачаткаў культуры ў Швейцарыі, якая не ўступае старажытнасці іх у Грэцыі, гісторыя Швейцарыі пачынаецца вельмі позна. Першыя гістарычныя сведчанні аб насельніцтве гэтай краіны ўзыходзяць толькі да II стагоддзя да н. э., але колькі-небудзь грунтоўныя звесткі пра іх маюцца толькі ў Юлія Цэзара. Нават пасля Цэзара гісторыя Швейцарыі вельмі цёмная і абмяжоўваецца звесткамі, запазычанымі з рымскіх крыніц; гісторыя на падставе самастойных швейцарскіх крыніц пачынаецца пазней, чым гісторыя суседніх абласцей Германіі ці Францыі.
Зноскі
- ↑ Bächler, Das alpine Paläolithikum der Schweiz im W., Drachenloch und Wildenmannlisloch, 1940.
- ↑ N. Müller-Scheeßel, Die Hallstattkultur und ihre räumliche Differenzierung. Der West- und Osthallstattkreis aus forschungsgeschichtlicher Sicht (2000)
- ↑ La Tène Site description Архівавана 7 лютага 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Menotti, Francesco (ed.) Living on the Lake in Prehistoric Europe. Routledge, 2004.
- Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).