Перайсці да зместу

Грэта Гервіг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэта Гервіг
англ.: Greta Gerwig
Дата нараджэння 4 жніўня 1983(1983-08-04)[1] (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Ноа Баўмбах[d][2]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, драматург, кінаактрыса, пісьменніца, актрыса агучвання, кінасцэнарыст, кінапрадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 1950086
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грэта Селеста Гервіг (англ.: Greta Celeste Gerwig; нар. 4 жніўня 1983) — амерыканская актрыса, сцэнарыст і рэжысёр, якая дабілася найбольшай вядомасці дзякуючы фільмам жанру мамблкор. Намінантка на прэміі «Оскар» і «Залаты глобус».

У 2011 годзе Гервіг дэбютавала ў камедыі «Больш чым секс», якая стала яе першай работай у незалежным кінематографе. Таго ж года знялася ў фільме «Артур. Ідэальны мільянер», рымейку аднайменнага фільма 1981 года. У 2012 годзе з’явілася ў няўдалым пілоце The Corrections для HBO, а таксама ў фільме Вудзі Алена «Рымскія прыгоды». Найбольш паспяховым праектам у кар’еры Гервіг стаў фільм «Мілая Фрэнсіс», за ролю ў якім яна здабыла пахвалу ад крытыкаў і намінацыю на прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — камедыя або мюзікл. У 2014 годзе ўвайшла ў склад журы 64-га Берлінскага кінафестывалю.

У 2017 годзе яе поўнаметражны самастойны рэжысёрскі дэбют «Лэдзі Бёрд» з Сіршай Ронан у галоўнай ролі ўсталяваў рэкорд на сайце Rotten Tomatoes. Падлеткавая драма аб сталенні гераіні ў Сакрамента не атрымала ніводнай адмоўнай рэцэнзіі ані ад крытыкаў, ані ад гледачоў. Гэты фільм прынёс Гервіг намінацыі на прэміі «Залаты глобус» і BAFTA за найлепшы сцэнарый. Таксама за гэты фільм яе наамінавалі на дзве прэміі «Оскар» у катэгорыях «Лепшая рэжысёрская праца» і «Найлепшы арыгінальны сцэнарый». Стала пятай жанчынай, намінаванай на «Оскар» за рэжысуру.

У чэрвені 2018 года стала вядома, што Гервіг будзе рэжысёрам новай экранізацыі рамана Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны», сцэнарый да якога яна напісала раней. Фільм выйшаў на экраны ў снежні 2019 года і атрымаў прызнанне крытыкаў. На 92-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» фільм атрымаў шэсць намінацый, у тым ліку ў катэгорыі «Найлепшы адаптаваны сцэнарый», але перамагла толькі ў намінацыі за «Найлепшы дызайн касцюмаў».

Гервіг выканала адну з галоўных роляў разам з Адамам Драйверам у фільме Ноа Баўмбаха «Белы шум», знятым па аднайменным рамане Дона Дэліла. Фільм адкрыў 79-ы Венецыянскі кінафестываль і 60-ы Нью-Ёркскі кінафестываль. Гервіг таксама з’яўляецца суаўтаркай сцэнарыя і рэжысёрам фільма Warner Bros. «Барбі» з Марго Робі ў галоўнай ролі, здымкі якога скончыліся ў 2022 годзе, а прэм’ера чакаецца 21 ліпеня 2023 года. У фільме таксама здымаюцца Раян Гослінг (у ролі Кена), Уіл Ферэл, Эма Макі і Майкл Сера.

Зноскі