Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Камбоджы
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Камбоджы | |
---|---|
Гады існавання | 1960-я; 1970—1971 |
Краіна | СССР |
Тып | ваенспецы і ваенныя саветнікі |
Дыслакацыя | Камбоджа |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Камбоджы |
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Камбоджы — кантынгент савецкіх вайскоўцаў у Камбоджы, якія аказвалі падтрымку ў ваеннай падрыхтоўцы.
Ваеннае супрацоўніцтва краін пачалося на фоне вайны ў В’етнаме. Урад Нарадома Сіянука прадстаўляў сваю тэрыторыю паўночнав’етнамскай арміі для забяспячэння НФВПВ (гл. Сцежка Ха Шы Міна). У сувязі з гэтым Савецкі Саюз разгарнуў пастаўкі ваеннай тэхнікі для манархічнай Камбоджы. Разам з тым у краіну накіраваліся ваенспецы, якія займаліся падрыхтоўкай вайскоўцаў да эксплуатацыі ўзбраення.
З красавіка 1970 года, калі Сіянук ужо быў зрынуты, Масква аказвала ваенна-саветніцкую падтрымку паўстанцам групоўкі «Нацыянальны адзіны фронт Кампучыі». У 1971 годзе савецкіх вайскоўцаў сталі паступова адхіляць ад удзелу ў падрыхтоўцы байцоў. Гэта было выклікана пашырэннем уплыву ў колах апазіцыянераў пракітайскіх «чырвоных кхмераў» (гл. Савецка-кітайскі раскол).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Окороков, А. В. Тайные войны СССР. Советские военспецы в локальных конфликтах XX века. — 2012. — 304 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9533-6089-0.