Перайсці да зместу

Грузіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грузіла

Грузіла — частка рыбалоўнай прылады, прымацоўваецца да ніжняй вяроўкі сеткавых снасцей або лёскі вуд, каб апусціць іх да дна вадаёма. Лакальныя назвы кулька, балюк. Робіцца з гліны, камення, металу.

У 2-й палове 19 – пачатку 20 ст. пры лоўлі рыбы невадамі шырока ўжываліся грузілы з керамікі і камення, у рыбалоўстве сеткамі камяні апляталі лыкам, загортвалі ў анучы. Гліняныя грузілы вырабляліся ганчарамі звычайна для ўласных патрэб і на заказ. Мелі бочкападобную або цыліндрычную форму з адтулінай унутры для працягвання вяроўкі. Ляпілі таксама авальныя грузілы з ледзь выпуклымі бакамі накшталт драніка. Зрэдку аздаблялі контррэльефным узорам, які адначасова паказваў прыналежнасць снасці таму або іншаму рыбаку. У наш час ужываюцца разнастайныя па форме і вазе алавяныя, свінцовыя і іншыя грузілы, што вырабляюцца рознымі прадпрыемствамі, а таксама аматарамі – рыбаловамі на ўласныя патрэбы.