Гняздоўнік сапраўдны
Выгляд
Гняздоўнік сапраўдны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Гняздо́ўнік сапраўдны[3], Гняздоўнік звычайны (Neóttia nídus-ávis) — шматгадовая травяністая расліна роду Гняздоўнік (Neottia) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна жоўта-бурага колеру, без зялёнага лісця. Сцябло вышынёй 20—40 см, тоўстае, пакрытае бураватымі лускавінкамі. Карэнішча кароткае, з мясістымі каранямі, сплеценымі ў выглядзе гнязда. Кветкі жаўтавата-бурыя, у доўгай гронцы. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — каробачка.
Пашырэнне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна пашырана на большай частцы тэрыторыі Еўропы, на Каўказе, у Заходняй Сібіры, Малой Азіі. Расце на лясным подсціле ў вільготных лясах. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (часткамі карэнішча). Сапратроф. Жывіцца за кошт грыба Rhizoctoria repens, з якім суіснуе ў сімбіёзе.
Лекавая расліна (проціглісны сродак).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 94.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 278. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гняздоўнік сапраўдны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Апісанне на сайце flower.onego.ru (руск.)
- Neottia nidus-avis (L.) Rich. // The Plant List (англ.)