Гладун гладкі
Выгляд
Гладун гладкі | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Гладу́н гладкі[1] (Herniaria glabra) — від кветкавых раслін, тыпавы від роду Гладун (Herniaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae)[2].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Гладун гладкі, заячнік, пяшчанка[3], грызнік[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая расліна, вышынёй 15—30 см. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Расліна зялёная ці жоўта-зялёная з голым лісцем. Сцёблы коратка апушаныя з накіраванымі ўніз валасінкамі. Чашачка голая ці амаль голая. Лісце голае. Кветкі пяцічленныя. Чашалісцікаў, пялёсткаў і тычынак па 5. Слупок малапрыкметны або зусім неразвіты, каробачка голая або ўверсе коратка апушаная.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна сустракаецца па ўсёй Еўропе, Паўночнай Азіі і Паўночнай Афрыцы. Ва Украіне расце на адкрытых месцах, палянах, ля дарог, як пустазелле.
Зноскі
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Herniarin on www.liberherbarum.com
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мазан І. П. Гладун // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 67.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Грыжник голый — Herniaria glabra: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Остудник голий (Herniaria glabra L.) // Аграрна енциклопедія (укр.)