Герцагавіна-Нярэтванскі кантон
Герцагавіна-Нярэтванскі кантон | |||||
---|---|---|---|---|---|
басн.: Hercegovačko-neretvanski kanton харв.: Hercegovačko-neretvanska županija сербск.: Херцеговачко-неретвански кантон | |||||
|
|||||
Краіна | Боснія і Герцагавіна | ||||
Статус | Кантон | ||||
Уваходзіць у | Федэрацыю Босніі і Герцагавіны | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Мостар | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Коніц, Чапліна, Столац | ||||
Дата ўтварэння | 23 снежня 1996 | ||||
Прэм’ер-міністр | Невенка Херцаг | ||||
Афіцыйныя мовы | баснійская, харвацкая і сербская | ||||
Насельніцтва (2013) | 222 077 | ||||
Шчыльнасць | 50,45 чал./км² | ||||
Плошча | 4 401 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | BA-07 | ||||
Тэлефонны код | 387 | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ba | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герцагавіна-Нярэтванскі кантон (басн.: , харв.: і сербск.: Hercegovačko-neretvanski kanton, Херцеговачко-неретвански кантон ) — адзін з дзесяці кантонаў, што ўваходзяць у Федэрацыю Босніі і Герцагавіны. Складаецца з Града Мостара, і яшчэ васьмі абшчын — Ябланіца, Коніц, Неўм, Прозар-Рама, Раўна, Столац, Чапліна, Чытлук. Герцагавіна-Нярэтванскі кантон на поўначы мяжуе з Сярэднебаснійскім кантонам, на паўночным усходзе — з Сараеўскім кантонам, на ўсходзе — з Рэспублікай Сербскай, на захадзе — з Заходнегерцагавінскім кантонам, на паўночным захадзе — з Герцагбасанскім кантонам, на паўднёвым захадзе — з Харватыяй. Герцагавіна-Нярэтванскі кантон з 222 278 жыхарамі паводле перапісу 2013 году — шосты па колькасці насельніцтва і восьмы па яго шчыльнасці сярод Кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Герцагавіна-Нярэтванскі кантон — другі па плошчы (16,85 % плошчы Федэрацыі, ці 8,59 % усёй Босніі і Герцагавіны цалкам) пасля Герцагбасанскага кантона.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Герцагавіна-Нярэтванскі кантон, згодна сваёй назве, размешчаны ў Герцагавіне, адміністрацыйны цэнтр якога Мостар, з’яўляецца найбуйнейшым горадам у гэтым гістарычным рэгіёне.
Герцагавіна-Нярэтванскі кантон адметны сваім горным рэльефам, які рассякае даліна ракі Нярэтва з прытокамі (Рама, Трэбіжат, Крупа і Брэгава). Прыморскі горны пояс аддзяляе асноўную частку кантона ад невялікай стужцы ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў раёне Неўма, якая з’яўляецца адзіным выхадам Босніі і Герцагавіны да мора.
На тэрыторыі Герцагавіна-Нярэтванскага кантона знаходзяцца два прыродных парка: Прыродны парк Хутава Блата каля Чапліны і Прыродны парк Білідзіне нёдалёка ад Ябланiцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя падрыхтоўкі стварэння дадзенага адміністрацыйна-тэрытаряльнага ўтварэння пачынаецца 18 сакавіка 1994 года падпісаннем Вашынгтонскага пагаднення аб спыненні агню паміж самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна і баснійскімі мусульманамі. Што ў сваю чаргу перапыніла заўцятую варажэчу паміж гэтымі бакамі, і прывяло да неабходнасці тэрытарыяльнай інтэграцыі. Тое таксама дазволіла накіраваць сумесную агрэсію супраць сіл баснійскіх сербаў. Але большасць сербскага насельніцтва пакінула рэгіён яшчэ ў самым пачатку Баснійскай вайны, бо ўзгадвала аб страшэнным генацыдзе сербаў у гады Другой сусветнай вайны з боку харвацкіх усташаў, які ў даліне Нярэтвы набыў жудасныя праявы і размах. Кантон афіцыйна створаны 23 снежня 1996 года, як адзін з дзесяці Кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2013 году агульная колькасць дамашніх гаспадарак ў Герцагавіна-Нярэтванскім кантоне склала 68 121, а сярэдняя колькасць асобаў у адной дамашняй гаспадарцы сягала 3,24.
Склад насельніцтва ў межах сёння існуючага Герцагавіна-Нярэтванскага кантона:
2013
[правіць | правіць зыходнік]1991
[правіць | правіць зыходнік]- Харваты — 85 340
- Мусульмане — 68 391
- Сербы — 21 875
- Югаславы — 4 455
- Іншыя — 2 252