Перайсці да зместу

Герань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герань

Герань цёмна-бурая (Geranium phaeum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Geranium L., Sp. Pl. [Linnaeus] 2: 676 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29104
NCBI  4028
EOL  14470
GRIN  t:4924
IPNI  327764-2

Гера́нь[1][2][3], або журавельнік[2][3] (Geranium) — род сямейства Гераніевыя. Усяго вядома больш за 300 відаў[4] траў і паўхмызнякоў, рассеяных па ўсім свеце, а таксама ў трапічным поясе — на гарах.

Назва паходзіць ад грэчаскага слова geranion або geranios, якое пераводзіцца, як «журавель», бо плады герані нагадваюць дзюбу жураўля.

У Германіі герань называюць Storchschnäbel, што перакладаецца, як «бусліны нос», у Англіі і ЗША — Cranesbill, «журавельнік»[4]

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лісце на доўгіх хвосціках, рассечанае вельмі розна, пальчатараздзельнае або пальчаталопасцевае, рэдка перыстае з 3—5 лісточкамі. Лісце многіх відаў мягкаваласістае. Змяшчае гераніевы алей.

Кветаносы з 1—3 кветкамі. Кветкі правільныя, буйныя і прыгожыя, з 5-лістовай распасцёртай чашачкай і 5 аднолькавымі амаль круглымі пялёсткамі вяночка, таксама распасцёртыя амаль у плоскасць; афарбоўка іх белая, пурпуровая, сіняя і фіялетавая розных адценняў. Тычынак 10, звычайна ўсё з пылавікамі.

Герань узгоркавая (Geranium collinum Stephan ex Willd.)

Паводле сайта The Plant List род налічвае 415 відаў. На тэрыторыі Беларусі 14 відаў[5]:

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б ЭПБ 1983.
  3. а б БелЭн 1997.
  4. а б Карписонова Р. А. Герани в саду. «Кладезь-Букс», 2006. ISBN 5-93395-156-0
  5. Растения Беларуси