Перайсці да зместу

Георгій Якаўлевіч Галенчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Якаўлевіч Галенчанка
Дата нараджэння 28 лютага 1937(1937-02-28)[1] (87 гадоў) ці 1937[2]
Месца нараджэння
Род дзейнасці медыявіст, кнігазнавец, гісторык, скарыназнавец
Навуковая сфера гісторыя[3], кнігазнаўства[d][3] і гісторыя высокага друку[d][3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1965)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Георгій Якаўлевіч Галенчанка (руск.: Георгий Яковлевич Голенченко; нар. 28 лютага 1937, Петразаводск, РСФСР) — гісторык-медыявіст, кнігазнавец, скарыназнавец. Доктар гістарычных навук (1965).

Скончыў гістарычны факультэт БДУ ў 1960 годзе. У 1960—1962 гадах працаваў бібліятэкарам у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР[4].

У 1965 годзе скончыў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута[5].

У 1965—1968 гадах працаваў старшым выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце[5].

З 1968 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду[5]. З 1991 па 2005[5] гады — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Да жніўня 2020 года — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу[5].

Выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, Познаньскім універсітэце[4].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускага кнігадруку XVI—XVIII ст.

Аўтар даследаванняў «Малой падарожнай кніжкі» Ф. Скарыны. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Францыск Скарына», выдадзенай ЮНЕСКА (Парыж, 1979—1980; франц., англ.). Укладальнік раздзела «Старадрукаваныя кірылічныя выданні XVI—XVIII ст.» у каталогу «Кніга Беларусі. 1517—1917 гг.» (1986), факсімільнага выдання «Бібліі» Ф. Скарыны (1990—1991, у 3-х т.). Аўтар кніг «Ідэйныя і культурныя сувязі ўсходнеславянскіх народаў у XVI — сярэдзіне XVII ст.» (1989), «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993).

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Georgìj Âkaǔlevìč Galenčanka // VIAF ID
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #103169849 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 жніўня 2024.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. а б Марозаў 2022.
  5. а б в г д Галенчанка Георгій Якаўлевіч // Інстытут гісторыі НАНБ