Перайсці да зместу

Генрых I Тоўсты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых I Наварскі
ісп.: Enrique el Gordo
граф Шампані
4 снежня 1270 — 22 ліпеня 1274
(пад імем Генрых III Шампанскі)
Папярэднік Тэабальд II Наварскі
Пераемнік Жанна I Наварская
Кароль Навары
4 снежня 1270 — 22 ліпеня 1274
(пад імем Энрыке I Тоўсты)
Папярэднік Тэабальд II Наварскі
Пераемнік Жанна I Наварская

Нараджэнне 1244
Смерць 22 ліпеня 1274
Месца пахавання
Род Дом Блуа-Шампань
Бацька Цібо IV[d][1]
Маці Маргарыта дэ Бурбон[d][1]
Жонка Бланка д'Артуа[1][2]
Дзеці Іаана I Наварская[1], Joanes Enríquez Lacarra[d] і Тэбальда дзі Навара[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых (Анры, Энрыке) Тоўсты (фр.: Henri le Gros; ісп.: Enrique el Gordo; каля 1244 — 22 ліпеня 1274, Памплона) — граф Шампані і Бры (Генрых III), кароль Навары (як Энрыке I Тоўсты) з 1270 года.

Малодшы сын Тэабальда I Наварскага і Маргарыты дэ Бурбон. У перыяд кіравання яго старэйшага брата Тэабальда II, Генрых выконваў абавязкі кіраўніка падчас шматлікіх ад'ездаў Цібо і быў абвешчаны спадчыннікам свайго бяздзетнага брата, які памёр 4 снежня 1270 года. Аднак яго абвяшчэнне ў Памплоне адбылося толькі ў сакавіку наступнага, 1271 года, а каранацыя была адкладзена да мая 1273 года. Пасля каранацыі Генрых пакляўся паважаць хартыю феадальных вольнасцей Навары і прынёс васальную прысягу каралю Францыі Філіпу III як граф Шампані.

У 1269 годзе ён ажаніўся з Бланкай д’Артуа (1248 — 2 мая 1302), дачкой Роберта I, графа д’Артуа і Мацільды Брабанцкай (12241288), дачкі брабанцкага герцага Генрыха II. Бланка была пляменніцай Людовіка IX Святога, караля Францыі. Такім чынам, ён апынуўся акружаным французамі ў міжнароднай палітыцы. Яго ўзыходжанне на прастол супала з такім эканамічным уздымам у Навары, якога раней не здаралася на Пірэнеях. Але паводле Парыжскага дагавора (1259) англічане атрымалі правы на Гасконь, што фактычна адрэзала Навары доступ да акіяна.

Генрых дазволіў гораду Памплоне (сталіцы Навары) скасаваць саюз з гарадамі Сан Чэрнен (San Cernin) і Сан Нікалас, створаны ў 1266 годзе. Ён таксама падаў прывілеі гарадам Эстэла, Аркас (Arcos), і В'яна (Viana), заахвочваючы гарадскі рост. Яго адносіны з дваранствам былі ў цэлым дружалюбныя, аднак Генрых любымі спосабамі падтрымліваў мір і парадак у сваім каралеўстве.

Генрых спачатку імкнуўся аднавіць тэрыторыі, страчаныя ў Кастыліі, дапамагаючы паўстанню Феліпэ, брата Альфонса X, караля Кастыліі, у 1270 годзе. Але ў выніку спыніў аказваць дапамогу, аддаўшы перавагу стварыць альянс з Кастыліяй праз шлюб свайго сына Цібо з дачкой Альфонса X. План ажыццявіць не ўдалося ў сувязі з гібеллю маладога Цібо, пасля таго як ён зваліўся са сцяны ў замку Эстэла ў 1273 годзе.

Генрых ненадоўга перажыў свайго сына. З яго смерцю мужчынская лінія Шампанскага дому спынілася. Законным спадчыннікам стала яго трохгадовая дачка Жанна з маці Бланкай у якасці рэгента.

6 жніўня 1284 трынаццацігадовая Жанна ажанілася за спадчыннікам французскай кароны Філіпа, які праз год стаў каралём Філіпам IV. Гэты шлюб даў магчымасць далучыць да каралеўскага дамена Шампань, а таксама прывёў да першага аб'яднання Францыі і Навары ў рамках асабістай уніі (да 1328 г).

У Боскай Камедыі Дантэ Аліг’еры, маладзейшы сучаснік, бачыць дух Генрыха за межамі варот Чыстца, дзе ён стаіць побач з іншымі еўрапейскімі манархамі 13-га стагоддзя. Генрых не згадваецца непасрэдна, але ён завецца «добрай асобай» і «свёкрам Згубіцеля Францыі».

Зноскі

  • Suárez Fernández, Luis. Historia de España: Edad Media. Madrid: Editorial Gredos, 1970.
  • Foundation for Medieval Genealogy: Henry I, King of Navarre