Генрых Булінгер
Генрых Булінгер | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | ням.: Johann Heinrich Bullinger |
Род дзейнасці | багаслоў, дзеяч Рэфармацыі |
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1504[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1575[1][2] (71 год) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Веравызнанне | пратэстанцтва |
Жонка | Anna Bullinger[d] |
Дзеці | Heinrich Bullinger[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых БУЛІНГЕР (ням.: Heinrich Bullinger; 18 ліпеня 1504, Брэмгартэн, Ааргаў — 17 верасня 1575, Цюрых) — швейцарскі рэфарматар, сябра і паслядоўнік Цвінглі, яго пераемнік у Цюрыху.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Біяграфія Г. Булінгера вядомая галоўным чынам у выкладзе Іосія Зімлера. Г. Булінгер вывучыўшы сачыненні Лютара, а таксама, пазнаёміўшыся ў 1527 годзе з казаннямі Цвінглі, разам з апошнім у 1528 годзе правёў у Берне абмеркаванне рэлігійных пытанняў, вынікам якога было ўвядзенне Рэфармацыі ў Бернскім кантоне.
Красамоўным казаннем у Брэмгартэне на Троіцу 1529 года, Булінгер пераканаў усю абшчыну далучыцца да Рэфармацыі і стаў у ёй першым прапаведнікам Евангелічнага вучэння; але ўжо ў 1531 годзе, пасля паразы пратэстантаў у бітве пры Капелі, вымушаны быў збегчы ў Цюрых, дзе ў 1532 годзе абраны ў святары пры саборы. З таго часу Г. Булінгер стаў афіцыйным кіраўніком Нямецка-рэфарматарскай царквы і кіраваў ёю з вялікай ўмеранасцю і асцярожнасцю. Г. Булінгер напісаў першае Гельвецкае, ці 2-е Базельскае, веравызнанне (1536), дамовіўся ў 1549 годзе з Кальвінам пра прыняцце Цюрыхскай дамовы, чым было дасягнута злучэнне Французскай і Нямецкай рэфарматарскіх цэркваў, і ў 1566 годзе даў у 2-м Гельвецкім верывызнанні гэтакі выклад Рэфармацкага вучэння, які сустрэў амаль агульнае прызнанне.
Г. Булінгер, апроч сваіх шматлікіх прац, выдаў сачыненні Цвінглі (1543).
У ВКЛ коштам А. Валовіча ў 1559 годзе выйшаў пераклад твора Г. Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста». Мікалай Радзівіл Чорны вёў перапіску з Г. Булінгерам, які прысвяціў Радзівілу свае казанні пра чыстае, не заражанае ерасямі вучэнне, тэкст якіх захоўваецца ў Цюрыху[4]. С. Будны з Клецка паслаў 18.4.1563 года ліст да Г. Булінгера, дзе апавядаў пра пачатак рэфармацыйнага руху ў ВКЛ[5], таксама Будны адсылае на водгук у Цюрых да Булінгера свой тэалагічны трактат «Аб сыходжанні Святога Духа», гэты рукапіс дасюль захоўваецца ў Цюрыхскім дзяржаўным архіве. У 1564 годзе пляменнік Мікалая Чорнага — Ян Кішка, які вучыўся ў Базэлі, пераехаў на вучобу ў Цюрых да Булінгера, аднак апошні не знайшоў паплечніка ў асобе Кішкі, бо той насуперак перасцярогам рэфарматара перайшоў на бок антытрынітарыяў[4].
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118517384 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Буллингер Генрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Банькоўскі-Цюліг, М. Судакрананні паміж…
- ↑ Падокшын, С. Каб край…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Банькоўскі-Цюліг, М. Судакрананні паміж Беларуссю і Швейцарыяй // Беларуска-нямецкае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы. Матэрыялы Міжнародн. «круглага стала» (29-30 красавіка 1996 г.). — Мінск ,1996. — С. 25-30. (Беларусіка-Albaruthenica, 7).
- Генрых Булінгер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Падокшын, С. Каб край быў вольным… Беларуская Рэфармацыя і ідэя суверэнітэту // ЛіМ. — 1995, 19 мая.