Гашэрбрум I
Гашэрбрум I (Хідэн-Пік) | |
---|---|
англ. Gasherbrum I (Hidden Peak) | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 8 080 м |
Адносная вышыня | 2 155 м |
Першае ўзыходжанне | 5 ліпеня 1958 г. |
Размяшчэнне | |
35°43′28″ пн. ш. 76°41′47″ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Горная сістэма | Каракарум |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гашэрбрум I, Хідэн-Пік (англ.: Hidden Peak — «Утоеная вяршыня, K5») — горная вяршыня Каракарума. Вышыня над узроўнем мора 8080 м — адзінаццаты па вышыні васьмітысячнік свету.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гара Хідэн-Пік знаходзіцца ў Кашміры, у кантраляваных Пакістанам Паўночных тэрыторыях на мяжы з Кітаем (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён).
Вяршыня размешчана на паўднёвым усходзе Каракарума. Андосіцца да горнага хрыбта Балтара Музтаг. Уваходзіць у шматвяршынны горны масіў Гашэрбрум.
Вышыня Хідэн-Піка 8080 м — найвышэйшая вяршыня горнага масіва Гашэрбрум, другая па вышыні вяршыня Каракарума і адзінаццаты па вышыні васьмітысячнік свету.
На паўночным захадзе ад Хідэн-Піка знаходзіцца вяршыня 7772 м, якая замыкае горны масіў Гашэрбрум, а на паўднёвым захадзе вяршыня 7784 м.