Гальяны[1] (Phoxinus) — род дробных, памерам не больш за 20 сантыметраў, прэснаводных рыб сямейства карпавых.
Афарбоўка ў звычайнага гальяна (Phoxinus phoxinus) (народныя назвы: красаўка, гаркуша, маляўка, скамарох, залатаўка, крумела, фарэлька) пярэстая, а падчас нерасту — вельмі яркая. Луска ў гальянаў дробная.