Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Да перайменавання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для перайменавання.

Выстаўленне старонкі да перайменавання

[правіць зыходнік]
  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{Перанесці}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да перайменавання.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Старая назва]] → [[Новая назва]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасавання

[правіць зыходнік]

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць — шаблон {{Перайменаваць}};
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны — шаблон {{Нейтральны}};
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць — шаблон {{Не пераймяноўваць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Бягучыя абмеркаванні

[правіць зыходнік]

Дадаць тэму

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху спіса абмеркаванняў

Назва згодна з картамі у БелЭн. Plaga med (размовы) 22:25, 30 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Гэта датычыць яшчэ шэрагу румынскіх гарадоў. --JerzyKundrat (размовы) 22:28, 30 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Паводле слоўніка [2]. Але ў Кітайска-беларускім слоўніку і ў падручніках гаміньдан. Магчыма, пераносіць і не трэба--Ілля Касакоў (размовы) 19:02, 18 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Прапанавана да пераносу а 08:44 6 ліпеня 2024 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў. --37.214.200.198 11:24, 27 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Назва клуба мусіць супадаць з назвай горада. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:35, 14 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Навязаная пераважна савецкая назва ракі, якая губляе свой сэнс у беларускай рэчаіснасці. Прапаную прытрымлівацца пэўнай беларусацэнтрычнасці, і перайменаваць пад беларускую назву артыкула.--Lš-k. (размовы) 03:04, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «супраць» Супраць. Назва Заходняя Дзвіна ва ўсіх крыніцах. Назва Дзвіна, ў Віцебску напрыклад, гутарковая. І адкуль звесткі пра тое, што Дзіна — беларуская назва?--VladimirZhV (размовы) 05:34, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
А яшчэ ёсць Заходні Буг, Заходняя Бярэзіна...--VladimirZhV (размовы) 06:48, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Што такое «гутарковая»? А якая там «афіцыйна-гутарковая»? У Беларусі не ведаюць пра іншую Дзвіну. Крыніца — усе старыя карты. А якая вы думаеце беларуская назва? У Беларусі іншай Дзвіны няма. Напрыклад, карта Аркадзя Смоліча.--Lš-k. (размовы) 17:06, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Карта XVIII стагодддзя. Больш за тое, у Расійскай імперыі «Заходняя» таксама не выкарыстоўвалася спачатку. Карта 1, 2, 3. Lš-k. (размовы) 17:13, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Адкуль у Вас звесткі пра тое, што не ведаюць у Беларусі пра Заходнюю Дзвіну. Хто правёў апытанне і дзе яго вынікі? А наконт старых назваў: у многіх геаграфічных аб'ектаў яны былі. Тая ж Заходняя Дзвіна — Эрыда́н, Рубо́н, Рудо́н, Дуна́, Дзіна́, Віна́.--VladimirZhV (размовы) 06:01, 6 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Якая ў Беларусі Дзвіна Усходняя? Lš-k. (размовы) 17:07, 6 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Яшчэ трэба памятаць, што моўныя раздзелы Вікіпедыі для ўсіх, а не для якой-небудзь асобнай краіны ці народа.--VladimirZhV (размовы) 07:33, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Вось акурат. Па-беларуску Дзвіна, па-латышску Даўгава, па-расійску Западная Двина. Памятайце. Lš-k. (размовы) 18:01, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю. Актыўна абмяркоўвалася і па-за Вікіпедыяй, Заходняя толькі для адрознення ад Паўночнай і гэта позняя расійска-савецкая традыцыя. -- Максім Л. (размовы) 20:12, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал каментарыя Каментарый Паглядзеў старыя планы Віцебска і Полацка — сапраўды за расійскім часам пераважна выкарыстоўвалася назва Дзвіна, а ўпэўнена Заходняй яна стала менавацца толькі за савецкім часам. У Вікіпедыя:Найменне артыкулаў ёсць палажэнне пра беларусацэнтрым, але тычыцца яно, як можна зразумець з кантэксту, удакладненняў у дужках. У БЭ і ЭПБ артыкулы пра раку названыя «Заходняя Дзвіна» без дадатковых варыянтаў. Максім Л., а дзе па-за Вікіпедыяй гэтае пытанне абмяркоўвалася? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:23, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Перайменаваць. Паўночная — яна для нас і есь паўночная, наша — ніяк не "заходняя". Ryčard Humel (размовы) 19:19, 27 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Гэта для вас яна можа і паўночная, а для нас жыхароў Віцебска яна паўсюдная. Пойдзеш на поўдзень там Дзвіна, пойдеш на поўнач і там Дзвіна, пойдзеш на усход, зноў Дзвіна. 176.60.244.94 22:47, 13 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Я лічу, што ў геаграфічных назвах трэба ў першую чаргу ўлічваць глабальнасць, і арыгінальнасць назваў на глабальным узроўні. Мы жывём на адзінай цэльнай планеце і нічога тут не зробіш. Але ў дадзеным выпадку я не бачу неабходнасці захоўваць прыпіску "западная" Вось каліб абедзве Дзвіны называліся проста "Дзвіна", была б блытаніна. А калі адна рака называецца "Дзвіна" а другая "Дзвіна" с прыпіскай "паўночная" то ніякай пярэчливасці паміж імі няма. 176.60.244.94 22:38, 13 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Гл. намінацыю ніжэй. Plaga med (размовы) 14:45, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Уніфікацыю паддзержваю, але кожнае перайменаванне трэба абмяркоўваць асобна. Ryčard Humel (размовы) 23:31, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Гэтага разу Сімвал голасу «за» За прапанаваны варыянт. Ryčard Humel (размовы) 23:33, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць У адрозненне ад таго ж Яндэксу гэта міжнародная назва міжнароднага аб'екта, не маючага прамога дачынення да беларусскай супольнасці. "Спірыт" гэта проста транслітэрацыя арыгінальнай назвы, а не новае беларусскае слова з якім мы штодзёна сустракаемся. Думаю дастаткова таго, што "спірыт" як трансліт прыводзіцца ў самім артыкуле. 176.60.244.94 22:22, 13 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Артыкулы ў нас і іншых усходнеславянскіх вікі нібыта маюць традыцыю перадачы назваў касмічных апаратаў транслітарацыяй. Прапанова для ўніфікацыі і ў нас. Plaga med (размовы) 14:45, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

А чаму такі варыянт транскрыпцыі? А не -ту-, -т’ю-, -цью- ? Ryčard Humel (размовы) 20:00, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Было б файна пашукаць беларускамоўныя АК з назвай. У мяне было такое ж пытанне. На дадзены момант выкарыстоўваецца такая форма, яна мае сваю логіку, хаця бліжэй да англійскай было б Апарц’юніці. Паводле Вікторкі дарэчы будзе, Апарт’юніты, але мне крыху вуха рэжа... Plaga med (размовы) 22:45, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Няма іх, АК… Вам вухо рэжа м то, мне сё, каму яшчэ гэто. Форво слухаў некалькі разоў, няма там бяз спыну -цю-, -ту- (умоўно), дый ведаем-жа, што з [j] вымаўляеца. Але мы ж ня можам "на слых" у такіх рэчах спадзявацца. Мне ’от часто і англійскае h як г чуваць (як і Беларусам у Штатах, відаць) — і што? Апарт’юніці — пакуль сама праўны варыянт (хоч мне ня дужа даспадобы). Ryčard Humel (размовы) 23:27, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
тут можна ўзяць транскрыпцыю з RP. Не забывайма, што ў англійскай мове ёсць шмат акцэнтаў і 2 шырокавядомых стандарты вымовы. Згодна з кэмбрыджскім слоўнікам, opportunity у RP — [ˌɒp.əˈtʃuː.nə.ti] (апачюнэці), у Амерыканскім стандарце — [ˌɑː.pɚˈtuː.nə.t̬i] (апа’тюнэті). Такім чынам, ні там, ні там, няма выражанай ётыфікацыі ў сярэдзіне слова і лагічна было б транслітараваць як «Апартуніці», на мой погляд. Калі пагаджаецеся, давайце такую форму выкарыстоўваць. Plaga med (размовы) 13:52, 7 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Ну… я, вядома, за анг. (лонд.-оксф.) дыялект у якасці асновы (бо ад літатаратурнае мусімо танцаваць). Апартуніці напраўду найлепей, але давайце пачакаем думак другіх калегаў? Ryčard Humel (размовы) 21:45, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
А да аднастайнасці прыводзіць варта, вядома. --Ryčard Humel (размовы) 20:02, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Згодна з Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя з [ˌɒp.əˈtʃuː.nə.ti] (RP) атрымліваем форму «Апарчуніці». Пакуль не змог знайсці такіх формаў, каб [tʃ] перадавалася іншым чынам, чым «ч». Plaga med (размовы) 21:02, 2 мая 2024 (+03)[адказаць]
Такі чакаем, мяркую, выказванняў іншых калег? Бо забагата варыянтаў, бясспрэчнага няма… Ryčard Humel (размовы) 19:17, 7 мая 2024 (+03)[адказаць]
думаю, што тут можна дапаўняць Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя. Мне здаецца, што яна аўтарытэтней усіх астатніх прапаноў у дадзеным абмеркаванні. Plaga med (размовы) 22:28, 7 мая 2024 (+03)[адказаць]
Не злічэце за дапёк, але ў ’’даным’’ абмеркаванні, а не "дадзеным"… І… пры любой нашай згодзе — гатага мала. Для кансенсусу патрэбны думкі іншых калег. Шырокае абмеркаванне транскрыпцыяў (як найперш сама надзённай англа-беларускай) даўно наспела, як і ўніфікацыя назваў. Ryčard Humel (размовы) 21:36, 16 мая 2024 (+03)[адказаць]
Калі такі ніхто з калег яшчэ з пару тыдняў не выкажацца, то, пэўна, варта Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць у Апарчуніці (хоць і "хліпкі" кансэнсус выйдзе). Ryčard Humel (размовы) 16:55, 21 мая 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць напісала меркаванне пра "спірыт" і тут той жа самай думкі" 176.60.244.94 22:24, 13 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.