Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Да выдалення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для выдалення. Заяўкі павінны быць аргументаваны і спасылацца на правілы, галоўным чынам Вікіпедыя:Выдаленне старонак і Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.

Альтэрнатывы

[правіць зыходнік]

Калі ласка, НЕ прапануйце артыкулы да выдалення ў наступных выпадках:

Выстаўленне старонкі да выдалення

[правіць зыходнік]
  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{да выдалення}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да выдалення.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Назва артыкула]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасавання

[правіць зыходнік]

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць — шаблон {{Выдаліць}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць — шаблон {{Пакінуць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Калі вы бярэцеся выправіць артыкул і тым самым выратаваць яго ад выдалення, вы можаце скарыстацца наступным значком:

✋ Я выратую артыкул! (абяцаю паспець да пазначанай даты) — шаблон {{Зраблю}} з параметрам даты.

Пры карыстанні значкамі памятайце, што гэта старонка не з’яўляецца старонкай галасавання, значкі Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць і Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў.

Бягучыя абмеркаванні

[правіць зыходнік]

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху Дадаць тэму

Маргіналія, праект рабочай групы «Хрысціянская візія» можа цалкам змясціцца ў артыкуле пра гэту рабочую групу. --JerzyKundrat (размовы) 21:03, 25 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

праверыць на значнасць. Калі ёсць нейкія другасныя крыніцы, змясціць інфармацыю ў артыкул пра саму арганізацыю. Plaga med (размовы) 21:28, 25 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
Меў на ўвазе зноскі 7, 8, 9, 10, 12. Што датычна пералічаных: публікацыі ОВД-Інфо, Forum 18, NÖK не прысвечаны ўласна ХСВ, а толькі спасылаюцца на яе пры аглядзе бягучай рэлігійнай абстаноўкі. Не шукаў, што там у навуковых публікацыях, але ці там не тое самае? --Авадзень (размовы) 21:00, 26 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
Менавіта пра выніковую (маніторынгавую) дзейнасць ініцыятывы ў артыкулах, не звязаных з ініцыятывай, і ўзгадваецца. А 7-10 - гэта і ёсць асноўныя прадукты дзейнасці ініцыятывы, якія сталі падмуркам даследавання для розных праваабарончых арганізацый, навуковых цэнтраў і г. д. Malplab (размовы) 21:16, 26 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
Т.б. ніводны з гэтых артыкулаў не прысвечаны менавіта ХСВ? --Авадзень (размовы) 21:28, 26 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
Вы адрозніваеце дакументальны вынік працы ініцыятывы ад яе самой? Даволі дзіўны падыход. Malplab (размовы) 21:57, 26 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
Так, бо проста адсылкі недастаткова для адпаведнасці ВП:АКЗ. --Авадзень (размовы) 22:56, 26 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Удзельнік:Malplab, можна тэкст перанесці ў Вашую асабістую прастору. Адтуль зможаце папоўніць артыкул Хрысціянская візія. --JerzyKundrat (размовы) 21:37, 26 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Ініцыятыва даўно ўжо жыве сама па сабе і стаўленне да яе ў навуковай прасторы як да самастойнай ініцыятывы. Таму я пакуль ня ўпеўнены ў тым, што варта перагружаць артыкул пра ХВ. Malplab (размовы) 22:00, 26 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
Можаце й не перагружаць, у асабістую прастору старонку Хрысціяне супраць вайны ўсё адно варта перанесці, каб інфа не прапала з доступу. --JerzyKundrat (размовы) 22:29, 26 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Арыгінальнае даследаванне без нармальных крыніц.--Lš-k. (размовы) 03:35, 20 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць Арыгінальнае даследванне. --Rymchonak (размовы) 08:40, 20 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць. У Этнаграфія Беларусі, ТСБМ (1989), ВСЭ3 том. 24-1 інфармацыі няма. У Рувікі ёсць Спорыш (мифология), але не пра сімвал.--VladimirZhV (размовы) 09:07, 20 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Вельмі шмат месцаў, дзе сэнс тэксту страчваецца, як напр. у раздзеле "Пілотны сезон (2011)". Хіба што можна вычытаць пару абзацаў, і ў такім варыянце артыкул захаваць. --JerzyKundrat (размовы) 23:51, 2 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Чаму бессэнсоўны, я проста пераклаў з рускай вікіпедыі Rareny (размовы) 16:23, 3 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
То бок маем дылетанскі пераклад. --JerzyKundrat (размовы) 16:25, 3 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
руск.: орудия, гэта не бел.: гарматы --JerzyKundrat (размовы) 16:29, 3 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Жалезны Барон апранае на сябе браню, але Першародная вывяргае на яго полымя, складаючы яго ў расплаўлены метал, — але й відовішча пэўна было. --JerzyKundrat (размовы) 16:09, 14 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць Машынны пераклад. --Rymchonak (размовы) 12:45, 16 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.