Вышаградская група
Вышаградская група | |
---|---|
па-венгерску: Visegrádi Együttműködés па-польску: Grupa Wyszehradzka па-славацку: Vyšehradská skupina па-чэшску: Visegrádská skupina | |
| |
Вышаградская група на карце Еўропы | |
Абрэвіятура | V4 |
Тып арганізацыі | міжнародная |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 15 лютага 1991 |
Член у |
Венгрыя Польшча Славакія Чэхія |
www.visegradgroup.eu | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вышаградская група (венг.: Visegrádi Együttműködés, польск.: Grupa Wyszehradzka, славацк.: Vyšehradská skupina, чэшск.: Visegrádská skupina), Вышаградская чацвёрка, V4 — аб’яднанне чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў: Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Была ўтворана ў выніку сустрэчы прэзідэнтаў Польшчы Леха Валенсы і ЧСФР Вацлава Гавела з венгерскім прэм’ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 года ў горадзе Вішэград.
Часам называлася Вышаградскай тройкай ці Вышаградскім трохвугольнікам, але з падзелам Чэхаславакіі на дзве дзяржавы гэтыя назвы больш неправамоцныя.
У 1992 годзе ў рамках групы было створана Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі (CEFTA).
У 1999 годзе тры з чатырох удзельніц групы (Венгрыя, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO.
1 мая 2004 года ўсе члены Вышаградскай групы сталі членамі Еўрапейскага саюза.
Старшынства
[правіць | правіць зыходнік]- 1999/00 — Чэхія
- 2000/01 — Польшча
- 2001/02 — Венгрыя
- 2002/03 — Славакія
- 2003/04 — Чэхія
- 2004/05 — Польшча
- 2005/06 — Венгрыя
- 2006/07 — Славакія
- 2007/08 — Чэхія
- 2008/09 — Польшча
- 2009/10 — Венгрыя
- 2010/11 — Славакія
- 2011/12 — Чэхія
- 2012/13 — Польшча
- 2013/14 — Венгрыя
- 2014/15 — Славакія
- 2015/16 — Чэхія
- 2016/17 — Польшча
- 2017/18 — Венгрыя
- 2018/19 — Славакія
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Еўрапейская тройка
- Усходняе партнёрства
- Асацыяванае трыа
- Люблінскі трохвугольнік
- Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Вышаградская група на Вікісховішчы |