Велд
Велд (ад нідэрл.: veld — «поле») — шырокія засушлівыя плато ў Паўднёвай Афрыцы, галоўным чынам у Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы, размешчаныя ў міжрэччы рэк Лімпопа і Вааль і ў верхнім цячэнні ракі Аранжавая. Утвараюць серыю прыступак, якія падвышаюцца да Драконавых гор і паніжаюцца да западзіны Калахары і даліны Лімпопа.
Адрозніваюць Нізкі Велд, Сярэдні Велд, Высокі Велд, а таксама Бушвелд.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Клімат плато кантынентальны субтрапічны. Колькасць ападкаў складае 600-800 мм у год. Сярэднегадавыя тэмпературы станоўчыя (12-23 °C). Вышэй 1800 м часам выпадае снег.
У расліннасці пераважаюць ксерафітныя калючыя кусты (бушвелд). Па далінах рэк растуць субтрапічныя хвойныя лясы з прадстаўнікоў роду Podocarpus і іншых хвойных. Частка тэрыторыі разараная пад пасевы маісу, азімай пшаніцы, бавоўніка, тытуню. Маюцца фруктовыя сады і пашы. Багаты жывёльны свет (розныя віды антылоп, зебры, львы, леапарды) захоўваецца ў рэзерватах.
На плато распрацоўваюцца радовішчы золата, уранавых руд, каменнага вугалю, алмазаў, а таксама плаціны, жалезных, тытанавых і ванадыевых руд, храмітаў.
Нізкі Велд
[правіць | правіць зыходнік]Нізкі Велд (афр.: Laeveld; англ.: Low Veld) размешчаны на правым беразе ракі Лімпопа. Ён уяўляе сабой старажытны пеняплен (слабапагоркавую раўніну) дакембрыйскага крышталічнага падмурка. Раздзелены шырокімі далінамі. Вышыня складае ад 300 да 600 м. Пакрыты саваннай з баабабам і дрэвам Colophospermum mopane.
Сярэдні Велд
[правіць | правіць зыходнік]Між Ваалем і вярхоўямі Уліфантса размешчаны Сярэдні Велд (афр.: Middle Veld). Ён складзены пясчанікамі, сланцамі і іншымі асадкавымі пародамі, якія залягаюць амаль гарызантальна. Вышыня яго складае 800—1300 м. Над сярэднім велдам узвышаюцца ізаляваныя вяршыні — копьес. Сярэдні велд пакрыты на захадзе ксерафітнымі хмызнякамі, на ўсходзе — метлюжковымі. У раёне Кімберлі вядзецца здабыча алмазаў.
Высокі Велд
[правіць | правіць зыходнік]Высокі Велд (афр.: Bosveld, Босфелд; англ.: Bush Veld). Вышыня яго не перавышае 900 м. Бушвелд складзены магматычнымі пародамі і пакрыты зараснікамі калючых хмызнякоў (віды акацый).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Велд // Большой Кавказ — Великий канал. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2006. — С. 716. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-333-8.
- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.).
- Велд — артыкул з Геаграфічнай энцыклапедыі.