Вежа Вікторыі
Славутасць | |
Вежа Вікторыі | |
---|---|
англ.: Victoria Tower | |
51°29′54″ пн. ш. 0°07′32″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | англійская готыка |
Архітэктар | Чарльз Бэры[d] |
Дата заснавання | 1860 |
Вышыня | 98,5 м[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вежа Вікторыі (англ.: Victoria Tower) — вежа, якая знаходзіцца на паўднёва-заходнім вуглу Вестмінстэрскага палаца ў Лондане. Яна была ўзведзена ў стылі неаготыкі па праекце архітэктара Чарлза Бэры. Вежа з’яўляецца самай высокай з усіх вежаў палаца, яе вышыня — 98,5 м (325 футаў), знакаміты Біг-Бен ніжэйшы за яе на 2 метры. У час свайго будаўніцтва была самай вялікай квадратнай вежай у свеце.
Названа ў гонар каралевы Вікторыі, якая 22 снежня 1843 года заклала першы камень у падмурак. Будаўніцтва было скончана ў 1860 годзе і служыла як архіўнае сховішча для дакументаў парламента. Падчас пажару 1834 года ў палацы згарэлі ўсе дакументы Палаты абшчын. Супольна з Чарлзам Бэры ў рабоце над праектам палацу прымаў удзел Аўгуст П’юджын, які і быў асноўным аўтарам праекта вежы. Згодна з яго праектам, вежа мае чыгунную канструкцыю, замураваную ў падмурак. 12 з 14 паверхаў занятыя пад архівы Палаты лордаў і Палаты абшчын Парламента Вялікабрытаніі. Вежа перажыла дзве вялікія рэканструкцыі: у 1948—1963 гадах і ў 2000—2004 гадах.