Варшаўскі вакзал (Санкт-Пецярбург)
Славутасць | |
Варшаўскі вакзал | |
---|---|
руск.: Варша́вский Вокза́л | |
59°54′26″ пн. ш. 30°18′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата заснавання | 1851 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7830742000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Варшаўскі вакзал (руск.: Варша́вский вокза́л) — былы чыгуначны вакзал Санкт-Пецярбурга, знаходзіцца на набярэжнай Абводнага канала, 118. Пабудаваны ў 1851 годзе. Першы ўчастак чыгункі даўжынёй 44,6 км да царскай рэзідэнцыі ў Гатчыне адкрыты ў лістападзе 1858 годзе. У 1859 годзе чыгунка падоўжана да Пскова (273 км), у 1862 годзе — да Варшавы. Асобная лінія была пракладзена да прускай мяжы (Вержбалава), яна злучала Санкт-Пецярбург са сталіцамі еўрапейскіх дзяржаў. У 1857—1860 гадах у выніку рэканструкцыі (арх. П. Сальмановіч) узведзены новы будынак і 2 каменныя дамы для службоўцаў (1 захаваўся).
У часы СССР з Варшаўскага вакзала адпраўляліся цягнікі ў Прыбалтыку, Заходнюю Украіну, а таксама міжнародныя (у Берлін, Варшаву, Прагу). Таксама адпраўляліся электрацягнікі лужскага і прыбалтыйскага кірункаў.
15 мая 2001 года вакзал быў закрыты на рэканструкцыю, цягнікі прыгарадных і далёкіх зносін былі пераведзеныя на іншыя вакзалы. У 2011—2012 гадах кантактная падвеска на Варшаўскай лініі (да ст. Бранявая) была часткова дэмантаваная, у 2013 годзе былі цалкам прыбраныя апоры кантактнай сеткі. У 2012—2013 гадах платформа Корпусная Шаша і рэйкі былі цалкам разабраны. Прыгарадныя цягнікі былі цалкам пераведзеныя на Балтыйскі вакзал. Станам на канец 2020 года пероны і пад’язныя пуці вакзала цалкам забудаваны жылымі шматкватэрнымі комплексамі. З існуючай аснасткі застаўся будынак вакзала, цяпер гандлёвы цэнтр, два пакгаўзы і воданапорная вежа.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Варша́вский вокза́л // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 106—107. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.