Вавоні
Вавоні | |
---|---|
індан. Wowoni | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 714,8 км² |
Насельніцтва | 28 944 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 40,49 чал./км² |
Размяшчэнне | |
4°08′ пд. ш. 123°06′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Вялікія Зондскія астравы |
Акваторыя | мора Банда |
Краіна | |
Ваво́ні (індан.: Wowoni — востраў у Інданезіі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Сулавесі. Плошча — 714,8 км². Насельніцтва (2010) — 28 944 чалавек.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вавоні месціцца на паўднёвым усходзе правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі. Аддзелены ад астравоў Сулавесі і Бутон вузкімі суднаходнымі пралівам (адпаведна каля 6 км і 12 км). Даўжыня - 36 км, найбольшая шырыня - 33,4 км. Даўжыня берагавой лініі - 108 км.
Мае вулканічнае паходжанне. Фарміраваўся разам з іншымі тэрыторыямі Паўднёва-Усходняга Сулавесі, аднак у 8 тысячагоддзі да н. э. апынуўся ў ізаляцыі ад іншых частак сушы ў сувязі з падняццем узроўню акіяна. Рэльеф пагорысты. Найвышэйшы пункт - 820 м. У сярэднім кожныя 50 гадоў адбываюцца моцныя землятрусы.
Клімат субэкватарыяльны пасатны. Май — найбольш дажджлівы месяц. Найбольш цёплы месяц - лістапад, калі сярэдняя тэмпература трымаецца каля +29° C.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]На востраве Вавоні захаваліся першародныя лясы, у якіх дамінуюць пальмавыя расліны. На ўзбярэжжы вылучаюцца мангравыя зарасці. Фаўна вострава значна зменена чалавекам, аднак на сушы захаваліся шматлікія птушкі, дзікія свінні, кажаны, крабы, паўзуны і інш.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Вавоні населены пераважна баджа. Астравіцяне размаўляюць на асобнай мове аўстранезійскага паходжання. Асноўныя заняткі — сельская гаспадарка, рыбалоўства, марскі гандаль. Узровень жыцця на востраве адзін з самых нізкіх у Інданезіі. Зафіксаваны высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці (37 на 1000 жыхароў).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pulau Wowoni (island) Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Islands of Indonesia Архівавана 10 чэрвеня 2020.
- Floristic study of flowering plants in Wowoni Island, S.E. Sulawesi Архівавана 15 ліпеня 2014.
- Geographic features & Photographs around Pulau Wowoni