Лістападны куст вышынёю да 2 м з густа разгалінаванай кронай і прамастойнымі парасткамі. Лісце зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, скурыстае, знізу светлае, ланцэтнае або шырокаэліпсоіднае, даўжынёй каля 5 см. Кветкі дробныя, белыя, духмяныя, у мяцёлках. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады — чорныя, бліскучыя касцянкі, выспяваюць у кастрычніку—лістападзе, доўга застаюцца на кустах. Ягады ўтрымліваюць гліказід сінегрын (лігустрын) і шыкімавую кіслату, таму могуць выклікаць атручванні[3].
Фарбавальная расліна. Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай у жывых агароджах, бардзюрах, групавых і адзіночных пасадках. Размнажаюць пераважна насеннем. Выкарыстоўваецца для азелянення на тэрыторыі Беларусі.