Біналі Йылдырым
Біналі Йылдырым (турэцк.: Binali Yıldırım; нар. 20 снежня 1955, Рэфахіе, правінцыя Эрзінджан, Турцыя) — турэцкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Лідар правячай партыі справядлівасці і развіцця з 22 мая 2016 па 21 мая 2017, прэм’ер-міністр Турцыі з 22 мая 2016 года па 9 ліпеня 2018.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў курдскай сям’і 25 снежня 1955 года ў Рэфахіе правінцыі Эрзінджан, Турцыя.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў ступень бакалаўра і магістра на факультэце мараходства Стамбульскага тэхнічнага ўніверсітэта ў 1973—1978 гадах.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1978—1993 гг. працаваў інжынерам у Галоўным упраўленні Турцыі па суднабудаўнічай прамысловасці. У 1990—1991 годзе прадстаўляў Турцыю ў Міжнароднай марской арганізацыі.
У 1994—2002 гг. працаваў у Стамбульскім марскім параходстве, якое займалася арганізацыяй перавозак.
З 2002 года Міністр транспарту, мараходства і сувязі Турцыі.
Лідар кіруючай Партыіі справядлівасці і развіцця з 22 мая 2016 года па 21 мая 2017.