Букараманга
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Букараманга (ісп.: Bucaramanga) — горад і адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Сантандэр у Калумбіі. Горад размешчаны на паўночны ўсход ад Багаты. У ім больш за 160 паркаў, за што ён атрымаў мянушку «горада паркаў». Букараманга з'яўляецца шостым па велічыні горадам Калумбіі. Заснаваны ў 1623 годзе.
Гандлёвы цэнтр раёна вырошчвання кавы і тытуню. Нафтаперапрацоўка. Харчасмакавая прамысловасць. Універсітэт.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 324. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).