Перайсці да зместу

Бечуаналенд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратэктарат
Бечуаналенд
Bechuanaland
Сцяг Вялікабрытаніі
Сцяг Вялікабрытаніі
Месцазнаходжанне Бечуаналенда
Месцазнаходжанне Бечуаналенда
< 
 >

Сталіца Мафекінг (18851965), Габаронэ (19651966)
Мова(ы) Англійская
Афіцыйная мова англійская
Грашовая адзінка Паўднёваафрыканскі ранд і фунт стэрлінгаў
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Дынастыя Віндзорская
Кіраўнікі дзяржавы
Манарх
 • 18851901 Вікторыя
 • 19011910 Эдуард VII
 • 19101936 Георг V
 • 1936 Эдуард VIII
 • 19361952 Георг VI
 • 19521966 Елізавета II
Генерал-губернатар ПАС
Гісторыя
 • 31 сакавіка 1885 Заснаванне пратэктарата
 • 30 верасня 1966 Незалежнасць

Пратэктарат Бечуаналенд (англ.: Bechuanaland Protectorate) — пратэктарат Вялікабрытаніі ў Паўднёвай Афрыцы, існаваў з 31 сакавіка 1885 года па 30 верасня 1966.

У 1885 г. на частцы тэрыторый, населеных плямёнамі тсвана, размешчаных на поўдзень ад ракі Малопа, і тэрыторыі бурскіх рэспублік Стэлаланд і Гашэн, абвешчаных у 1882 годзе, была заснавана Каронная калонія Бечуаналенд з цэнтрам у Мафекінгу, у 1895 годзе яна была далучана да Капскай калоніі і ўвайшла ў 1910 г. у склад ПАС. На астатняй частцы ў 1885 быў заснаваны пратэктарат Бечуаналенд, адміністрацыя якога размяшчалася таксама ў Мафекінгу, з захаваннем мясцовай улады правадыроў тсвана. У 1890 ён быў пашыраны за кошт Нгаміленда. У 1891 годзе пратэктарат быў перададзены ў падпарадкаванне Вярхоўнага камісара па Паўднёвай Афрыцы, якім быў да 1910 года губернатар Капскай калоніі, у 1910—1961 гг. Генерал-губернатар ПАС, з 1961 — пасол Вялікабрытаніі ў ПАР. Спробы Вялікабрытаніі падпарадкаваць Бечуаналенд ПАС або Радэзіі сустракалі супраціў правадыроў. У выніку ў 1966 годзе была абвешчаная незалежнасць Рэспублікі Батсвана.